Наталля Яўгенаўна Гусева | |
---|---|
руск.: Наталия Евгеньевна Мурашкевич | |
Дата нараджэння | 15 лютага 1972[1][2] (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Alesya Murashkevich[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | біяхімік, дзіця-акцёр, актрыса агучвання, акцёрка |
IMDb | ID 0348860 |
![]() |
Наталля Яўгенаўна Гусева (у першым замужжы — Мурашкевіч; 15 лютага 1972, Звянігарад, Маскоўская вобласць) — кінаактрыса савецкага кіно 1980-х гадоў, якая атрымала шырокую вядомасць пасля выканання ролі Алісы Селязнёвай у дзіцячым пяцісерыйным тэлефільме «Госця з будучыні». У 1983—1988 гадах знялася ў пяці мастацкіх фільмах.
З 1994 года — прафесійны біяхімік, кіраўнік вытворчасці імунабіялагічных прэпаратаў. У 2008 годзе, пасля дваццацігадовага перапынку, прыняла ўдзел у некалькіх кіна- і тэлепраектах.
Біяграфія
Нарадзілася 15 лютага 1972 года ў Звянігарадзе Маскоўскай вобласці.
Роля Алісы ў «Госці з будучыні» прынесла Гусевай усесаюзную папулярнасць. Лісты прыхільнікаў ішлі Наташы нават з-за межаў Савецкага Саюза, але да славы, якая абрынулася на яе, яна апынулася зусім не гатовая. У Наташы былі нейкі час праблемы з паставай, бо яна хадзіла, нізка апусціўшы галаву, каб яе не знайшлі прыхільнікі.
У лістападзе 1987 года, знаходзячыся ў Мінску, куды прыехала з бабуляй, пазнаёмілася з будучым мужам Дзянісам Мурашкевічам. Ён патрапіў да яе ў нумар у гасцініцы «Мінск» у скрынцы з-пад тэлевізара, загорнуты ў прасціну і без верхняй адзежы[3].
Наталля ніколі не марыла стаць прафесійнай актрысай, бо з дзяцінства захаплялася біялогіяй і здымкі ў кіно лічыла дзіцячай прыгодай. У юнацтве, як і большасць савецкіх школьнікаў, была членам піянерскай арганізацыі і УЛКСМ. Скончыўшы школу ў 1989 годзе, яна паступіла ў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт тонкіх хімічных тэхналогій на кафедру біятэхналогіі, які скончыла ў 1994 годзе. Пасля гэтага Наталля Мурашкевіч працавала навуковым супрацоўнікам НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя М. Ф. Гамалеі. Наталля з’яўлялася адным з кіраўнікоў кампаніі дыягностыкі ў галіне інфекцыйных захворванняў, якая распрацоўвае і вырабляе імунаферментныя тэст-сістэмы для дыягностыкі шэрагу інфекцыйных захворванняў.
Фільмаграфія
- Небяспечныя дробязі (1983) — школьніца
- Госця з будучыні (1984) — Аліса Селязнёва
- Гонка стагоддзя (1986) — Рэйчэл Кроўхёрст
- Ліловы шар (1987) — Аліса Селязнёва
- Воля Сусвету (1988) — Алена Лукашэвіч
- Ліцейны, 4 (2008, другі сезон, серыя «Твар») — тэлевядучая Ірына (ролю агучыла Алена Шульман)
- Дзень нараджэння Алісы (2009) — капітан касмічнага карабля (агучванне)
Зноскі
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 ліпеня 2016.
- ↑ Natalja Guseva // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Актрисе, сыгравшей Алису Селезневу, — 50. Будущий муж пробрался к юной актрисе в номер минского отеля прямо в коробке, а повзрослев, она работает над вакциной «Спутник V»