Наталля Мікалаеўна Мароз | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1914 (110 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | інжынер-канструктар |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
|
Наталля Мікалаеўна Мароз (10 сакавіка 1914, Мінск) — беларускі інжынер-канструктар.
Біяграфія
Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1937 годзе. З 1938 па 1941 г., 1944 па 1976 г. працавала інжынерам, галоўным інжынерам праектаў у Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Пражывала ў Мінску.
Дзейнасць
Як канструктар удзельнічала ў распрацоўцы праектаў жылых дамоў галаўной часткі Ленінскага праспекта (1950, 1952), будынкаў Цэнтральнага тэлеграфа (1953), абкама КПБ (1954), аблвыканкама (1955), Дома палітасветы (1956), карпусоў — галоўнага (1958), радыёфізікі і электронікі (1962), лабараторнага (1965) Белдзяржуніверсітэта, кінатэатра «Кастрычнік» (1973) у Мінску.
Узнагароды
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1966).
Зноскі
Літаратура
- Мороз Наталия Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.