Наталля Васільеўна Гуйвік
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 1 кастрычніка 1962(1962-10-01) (61 год)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Наталля Васільеўна Гуйвік (нар. 1 кастрычніка 1962, Кіраў, РСФСР) — беларускі юрыст і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання і VI скліканняў.

Біяграфія

Нарадзілася 1 кастрычніка 1962 года ў г. Кіраве (РСФСР). Скончыла Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут, юрыст.

У 1983 годзе пераехала ў Полацк[1]. Працавала старшым юрысконсультам у Полацкім вытворчым лесанарыхтоўчым аб’яднанні; юрысконсультам вайсковай часці; суддзёй суда Полацкага раёна і г. Полацка.

З’яўлялася старшынёй Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. У час выбараў адбыўся скандал, калі стала вядома, што на ўчастку, дзе балатавался Гуйвік, датэрмінова і на месцы жыхарства прагаласавала больш за 50% удзельнікаў выбараў. Супернікам Гуйвік быў журналіст «АНТ» Аляксей Міхальчанка[1].

З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве.

У снежні 2017 года адмовілася дасылаць дакументы ў Нацыянальны цэнтр заканадаўчых і прававых даследаванняў для атрымання юрыдычнага заключэння па законапраекце «Аб нарматыўна-прававых актах», які распрацоўваўся і мусіў быць прыняты на адразу дзвюх дзяржаўных мовах. Дагэтуль усе законы прымаліся толькі на адной з дзяржаўных моваў, прычым толькі адзінкі з іх на беларускай. У сваім рашэнні Гуйвік спасылалася на адсутнасць механізму прыняцця закону адразу на дзвюх мовах[1].

Узнагароды

Узнагароджана медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За працоўныя заслугі» (2019)[2], Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2017)[3].

Асабістае жыццё

Замужам. Муж Міхаіл, мае дачку Вольгу Аляксандраўну[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Ураджэнка Расіі, дэпутатка Гуйвік «зарэзала» першы двухмоўны закон
  2. Лукашэнка ўзнагародзіў Марзалюка ордэнам Пашаны
  3. Свидетельство № 5-02/107 от 10 ноября 2017 года (руск.)(недаступная спасылка). Минская епархия (10 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022. Праверана 18 лістапада 2020.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.