Наталля Іванаўна Чакалінская | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1897[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1978[1] |
Муж | Іван Казіміравіч Чакалінскі[d] |
Дзеці | Наталля Іванаўна Чакалінская і Галіна Іванаўна Уладамірская[d] |
Род дзейнасці | дэндролаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат біялагічных навук |
Альма-матар | |
Прэміі |
![]() |
Наталля Іванаўна Чакалінская (1897 — 1978) — беларуская вучоная-батанік, якая спецыялізавалася ў галіне дэндралогіі.
Біяграфія
Паходжанне і маладосць
Нарадзілася ў Бабруйску ў сям’і Івана Канстанцінавіча Петраеўскага, інжынера-чыгуначніка. Паколькі маці Наталлі памёрла ў часе родаў або хутка пасля іх, бацька адразу завёў іншую сям’ю, а з дачкой пазнаёміўся толькі калі ёй споўнялася каля 14 гадоў. Дзяўчынку выхавала бабуля і цётка, Наталля Канстанцінаўна Петраеўская (па мужу Ваньковіч)[2].
Пачатковую адукацыю атрымала ў Бабруйскай гімназіі, якую скончыла з залатым медалём у 1914 годзе. Пасля гэтага скончыла 8-ы гімназічны клас, што давала права выкладання. Там яе выкладчыцай была Кацярына Васільеўна Азбукіна, сястра Мікалая Васільевіча Азбукіна, якая пазней стала жонкай акцёра Уладзіміра Іосіфавіча Уладамірскага[2].
Яшчэ да рэвалюцыі 1917 года Наталля Іванаўна патрапіла ў Мінск, дзе, верагодна, працавала ў Таварыстве дапамогі пацярпелым ад вайны ці ў іншым падобным таварыстве[2].
Пасля рэвалюцыі ў хуткім часе Н. Чакалінская пазнаёмілася з будучым мужам Іванам Казіміравічам Чакалінскім. Сужэнцы былі блізка знаёмы з Адамам Славінскім, Стэфанам Гельтманам (з апошнім пазней сталі сватамі), некаторы час жылі ў адным доме з Якубам Коласам і Язэпам Лёсікам (гэтыя падзеі Я. Колас апісваў у апавяданні «У двары пана Тарбэцкага»)[2].
З сярэдзіны 1930-х гадоў сям’я пацярпела ад даносаў з-за сувязей з тымі, хто быў прызнаны ворагамі народу. Наталлі Іванаўне было забаронена працаваць у межах Мінску. Яна працавала ў вячэрняй школе ў Шчомысліцы. У 1939 годзе дзякуючы ведам польскай і іншых замежных моў разбірала Нясвіжскую бібліятэку Радзівілаў[2].
Пасля вайны Н. Чакалінская вярнулася на працу ў Акадэмію навук, працавала ў Інстытуце біялогіі пад кіраўніцтвам М. Д. Несцяровіча[2].
Сям’я
- муж — Іван Казіміравіч Чакалінскі[2]
- сын Багдан (1921 — 29.1.1942) - загінуў падчас ВАВ[3]
- дачка Галіна (1922 —2002) — актрыса і асістэнт рэжысёра Купалаўскага тэатра, жонка акцёра Барыса Уладамірскага[4]
- дачка Ірма-Мая (1925-) — беларускі біяхімік, батанік, кандыдат біялагічных навук, спецыяліст у фізіялогіі раслін[5]
- дачка Юлія (1927 —2002) — беларускі фізік, кандыдат фізіка-матэматычных навук, спецыяліст у галіне фізічнай электронікі[6]
- дачка Наталля (1929—2008) — батанік, фітапатолаг, жонка Віктара Сцяпанавіча Гельтмана
Навуковая дзейнасць
У 1930-я гады, ужо маючы пяцёра дзяцей, скончыла біялагічны факультэт БДУ. Працавала ў новаствораным Батанічным садзе АН БССР.
У 1948-66 гадах у Інстытуце біялогіі.
Узнагароды
За цыкл прац у складзе калектыву Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча, Н. Чакалінская атрымала Дзяржаўную прэмію БССР, пры гэтым яна адзіная была сярод атрымаўшых без навуковай ступені.
У культуры
І Інцы, і Юльцы, —Якуб Колас. «Міхасёвы прыгоды» |
Якуб Колас прысвяціў некалькі вершаў Н. Чакалінскай[7]. У «Міхасёвых прыгодах» пералічаны дочкі Н. Чакалінскай, толькі Ірма стала Інцай[2].
Заўвагі
- 1 2 3 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-281449&strq=l_siz=20
- 1 2 3 4 5 6 7 8 О бабушке (руск.)
- ↑ Чекалинский Богдан Иванович
- ↑ Уладамірская, Галіна Іванаўна (1922—2002)
- ↑ Чекалинская, Ирма Ивановна (кандидат биологических наук) (руск.)
- ↑ Чекалинская, Юлия Ивановна (кандидат физико-математических наук) (руск.)
- ↑ Гісторыя аднаго знаемства// Беларусь. 1988. № 9.
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 311. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Большой белорусский энциклопедический словарь. — Минск, 2011.
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 7. — Минск, 2008.