Насе́льніцтва Эсто́ніі па стане на 1 студзеня 2012 года склала 1 318 005 чалавек[1] і перманентна скарачаецца за кошт перавышэння смяротнасці над нараджальнасцю.

Статыстыка

Колькасць насельніцтва

Насельніцтва Эстоніі (1970—2010). Звесткі Дэпартамента статыстыкі Эстоніі[2]
Натуральны прырост насельніцтва Эстоніі (1945—2008). Звесткі Дэпартамента статыстыкі Эстоніі[3]      Колькасць нараджэнняў      Колькасць смерцяў      Натуральны прырост
Знешняя міграцыя ў Эстоніі. Звесткі Дэпартамента статыстыкі Эстоніі[4]      Колькасць імігрантаў      Колькасць эмігрантаў      Сальда

Паводле звестак Дэпартамента статыстыкі Эстоніі, колькасць насельніцтва Эстоніі змяншаецца. Сітуацыя пагаршаецца тым, што на тле іншых еўрапейскіх краін з адмоўным натуральным прыростам насельніцтва Эстонія мае недастатковы прыток імігрантаў. Станоўчы прырост насельніцтва ў Эстоніі скончыўся ў 1990 годзе, пасля чаго колькасць насельніцтва зменшылася з 1 570 599 чалавек да 1 340 194 у 2011 (14,6 %).

У апошнія гады, што праўда, хуткасць змяншэння насельніцтва паступова змяншалася, і ў 2010 годзе нават быў дасягнуты дадатны каэфіцыент прыросту[5].

Узроставая структура

Узроставая структура насельніцтва Эстоніі (1970—2010). Звесткі Дэпартамента статыстыкі Эстоніі[2].      Да 14 гадоў      Ад 15 да 64 гадоў      Старэй за 65 гадоў
Піраміда насельніцтва Эстоніі (2009, тыс. чал.). Звесткі Дэпартамента статыстыкі Эстоніі[2]

У 1970—1990 гадах узроставая структура насельніцтва была даволі стабільнай: каля 22 % яго складалі асобы ва ўзросце да 14 гадоў, 66 % — ад 15 да 65 гадоў, 12 % — 65 гадоў і старэйшыя[2]. З прычыны нізкай нараджальнасці пасля 1990 года працэнт маладога насельніцтва знізіўся да 15 %, а доля жыхароў пенсіённага ўзросту павялічылася да 17 % (2009). Доля асоб ва ўзроставай групе ад 15 да 64 нязначна павялічылася да 68 %.

Нараджэнні і смерці

У 1947—1989 гадах колькасць нараджэнняў перавышала лік смерцяў, аднак з 1990 сітуацыя змянілася ў бок адмоўнага натуральнага прыросту. Толькі ў 2010 годзе быў дасягнуты станоўчы каэфіцыент прыросту, аднак у цэлым колькасць насельніцтва стала змяншаецца.

Год Нарадзіліся Памерлі Нараджа-
льнасць
(каэф.,
на 1000 жых.)
Смярот-
насць
(каэф.,
на 1000 жых.)
1914 26 865 20 882 22,4 17,4
1915 24 680 21 841 20,8 18,4
1916 21 282 25 429 18,4 22,0
1917 18 333 27 336 16,4 24,4
1918 21 659 32 488 19,9 29,9
1919 18 456 28 800 17,3 27,1
1920 19 625 21 363 18,4 20,0
1921 22 067 17 143 20,3 15,8
1922 22 255 18 401 20,2 16,7
1923 22 347 16 630 20,1 15,0
1924 21 441 16 918 19,2 15,2
1925 20 445 16 680 18,3 14,9
1926 19 977 18 047 17,9 16,2
1927 19 705 19 356 17,7 17,3
1928 20 064 17 785 18,0 15,9
1929 19 110 20 178 17,1 18,1
1930 19 471 16 610 17,4 14,9
1931 19 509 18 077 17,4 16,2
1932 19 742 16 641 17,6 14,8
1933 18 208 16 472 16,2 14,7
1934 17 305 15 853 15,4 14,1
1935 17 891 16 864 15,8 14,9
1936 18 222 17 594 16,1 15,6
1937 18 190 16 614 16,1 14,7
1938 18 453 16 496 16,3 14,6
1939 18 475 17 101 16,4 15,2
1940 18 407 19 024 16,8 17,4
1941 19 574 23 702 18,8 22,7
1942 19 242 20 276 18,9 19,9
1943 16 001 18 120 15,9 18,0
1944 15 180 24 700 15,3 24,9
1945 14 968 20 708 17,0 23,6
1946 19 408 19 969 20,9 21,5
1947 22 721 21 492 23,3 22,0
1948 21 777 17 549 21,2 17,1
1949 21 770 16 730 20,3 15,6
1950 20 279 15 817 18,4 14,4
1951 20 730 15 354 18,6 13,7
1952 21 111 15 817 18,7 14,0
1953 20 146 14 420 17,7 12,7
1954 20 909 13 981 18,2 12,2
1955 20 786 13 638 17,9 11,8
1956 19 660 12 748 16,8 10,9
1957 19 509 13 026 16,5 11,0
1958 19 598 12 971 16,4 10,9
1959 19 938 13 130 16,5 10,9
1960 20 187 12 738 16,6 10,5
1961 20 230 13 036 16,5 10,6
1962 19 959 13 495 16,1 10,9
1963 19 275 13 251 15,3 10,5
1964 19 629 12 754 15,4 10,0
1965 18 909 13 520 14,6 10,5
1966 18 629 13 800 14,3 10,6
1967 18 671 13 699 14,2 10,4
1968 19 782 14 225 14,9 10,7
1969 20 781 15 150 15,5 11,3
1970 21 552 15 186 15,8 11,2
1971 22 118 15 038 16,1 10,9
1972 21 757 15 520 15,6 11,1
1973 21 239 15 573 15,1 11,1
1974 21 461 15 393 15,1 10,9
1975 21 360 16 572 14,9 11,6
1976 21 801 17 351 15,1 12,0
1977 21 977 17 094 15,2 11,8
1978 21 842 17 812 15,0 12,2
1979 21 879 18 062 14,9 12,3
1980 22 204 18 199 15,0 12,3
1981 22 937 18 349 15,4 12,3
1982 23 128 17 893 15,4 11,9
1983 24 155 18 190 16,0 12,1
1984 24 234 19 086 16,0 12,6
1985 23 630 19 343 15,5 12,7
1986 24 106 17 986 15,7 11,7
1987 25 086 18 279 16,2 11,8
1988 25 060 18 551 16,0 11,9
1989 24 318 18 536 15,5 11,8
1990 22 304 19 531 14,2 12,4
1991 19 413 19 715 12,4 12,6
1992 18 038 20 126 11,8 13,1
1993 15 253 21 286 10,2 14,2
1994 14 176 22 212 9,7 15,2
1995 13 509 20 828 9,4 14,5
1996 13 242 19 020 9,4 13,4
1997 12 577 18 572 9,0 13,3
1998 12 167 19 445 8,8 14,0
1999 12 425 18 447 9,0 13,4
2000 13 067 18 403 9,5 13,4
2001 12 632 18 516 9,3 13,6
2002 13 001 18 355 9,6 13,5
2003 13 036 18 152 9,6 13,4
2004 13 992 17 685 10,4 13,1
2005 14 350 17 316 10,7 12,9
2006 14 819 17 435 11,0 13,0
2007 15 741 17 548 11,8 13,0
2008 16 028 16 675 12,0 12,4
2009 15 763 16 081 11,8 12,0
2010 15 825 15 790 11,8 11,8
2011 14 713 15 226 11,2 11,6

Нараджальнасць

У 1970—1990 гадах агульны каэфіцыент нараджальнасці (АКН) складаў крыху болей за 2 дзіцяці ад жанчыны[6]. Пасля здабыцця незалежнасці адбылося хуткае падзенне АКП. У 1998 годзе быў зафіксаваны найменшы яго ўзровень: 1,28 дзіцяці ад жанчыны. Цягам наступных гадоў АКП паступова ўзрастаў і ў 2009 складаў 1,63.

Дзіцячая смяротнасць

Каэфіцыент дзіцячай смяротнасці ў Эстоніі ў мінулыя дзесяцігоддзі адчувальна зменшыўся. У 1970 ён складаў 17,7 на 1000 нараджэнняў[7], у 1980 — 17,1, у 1990 — 12,3 і ў 2000 — 8,4. У 2009 быў зафіксаваны найніжэйшы КДС: 3,6.

Чаканая працягласць жыцця

Працягласць жыцця ў Эстоніі меншая, чым у большасці заходнееўрапейскіх краін. За савецкім часам сярэдняя працягласць жыцця складала 64—66 гадоў у мужчын і 73—75 гадоў у жанчын[8]. Пасля здабыцця незалежнасці яна зменшылася на некалькі гадоў. У 1994 годзе быў зафіксаваны яе найніжэйшы ўзровень: 60,5 гадоў у мужчын і 72,8 у жанчын. Пасля 1994 працягласць жыцця паступова павялічваецца і ў 2012 годзе складала 68,3 і 79,2 гадоў для мужчын і жанчын адпаведна[9]. Паводле звестак Еўрастата, сярод краін ЕС Эстонія і Славенія маюць найвышэйшы рост працягласці жыцця[10].

Міграцыя

У 1991—2010 гадах насельніцтва Эстоніі зменшылася на 230 000 чалавек, з якіх 82 000 за кошт перавышэння смяротнасці над нараджальнасцю, а 150 000 — за кошт адмоўнага сальда міграцыі. Эмігравалі ў асноўным этнічныя рускія, украінцы і беларусы. Гэта асабліва бачна па выніках перапісу 2000 года (гл. ніжэй). Звесткі за 2000—2009 гады таксама сведчаць пра перавышэнне эміграцыі над іміграцыяй, хоць і ў значна меншых маштабах, чым пад канец XX стагоддзя[4].

Нацыянальны склад

Нацыянальны склад насельніцтва (2010). Звесткі Дэпартамента статыстыкі Эстоніі[11]      Эстонцы: 1 148 895      Рускія: 95 939      Іншыя: 21 517      Няпэўныя: 99 173

Этнічны склад насельніцтва Эстоніі значна вагаецца ад павета к павету. Па стане на 2008 год у трынаццаці з пятнаццаці паветаў Эстоніі эстонцы складалі больш за 80 % усяго насельніцтва. Найбольшая доля эстонцаў у паветах Хію (98,4 %) і Саарэ (98,3 %). А вось у паветах Іда-Віру і Хар’ю (які ўлучае сталіцу Эстоніі Талін) этнічныя эстонцы складаюць толькі 19,7 % і 59,6 % (Талін — 55 %) насельніцтва адпаведна. Доля рускіх у гэтых двух паветах складае адпаведна 71,2 % і 32,4 % (36,4 % у Таліне). Агульная доля рускіх у нацыянальным складзе Эстоніі складае 25,6 %[12].

Гэткае становішча склалася менавіта падчас савецкай акупацыі, паколькі нацыянальныя перапісы, якія двойчы праводзіліся ў міжваенны перыяд у незалежнай Эстоніі (1922 і 1934 гады), паказвалі, што эстонцы з’яўляюцца дамінуючым народам, у той час як усе астатнія нацыянальнасці складаюць 12 % насельніцтва Эстоніі.

У выніку вышэйпамянёнай савецкай палітыкі доля этнічных эстонцаў знізілася да 61,5 % у 1989 у параўнанні з 88 % у 1934[13]. Аднак у першую дэкаду па аднаўленні незалежнасці дзякуючы шырокамаштабнай эміграцыі рускіх, а таксама вываду з тэрыторыі Эстоніі расійскіх ваенных баз колькасць эстонцаў павялічылася да ўзроўню 68,7 % (2008), у той час як доля рускіх зменшылася з 30 % да 25,6 %, украінцаў — з 3,1 % да 2,1 %, беларусаў — з 1,8 % да 1,2 %[12][13].

Па стане на 2008 год найбуйнейшыя народы ў Эстоніі — эстонцы (68,7 %), рускія (25,6 %), украінцы (2,1 %), беларусы (1,2 %) і фіны (0,8 %). Гэтыя пяць народаў складаюць 98,4 % усяго насельніцтва[12].

Нацыянальны склад насельніцтва Эстоніі (1922—2011)
Этнічная
група
перапіс 1922[14] перапіс 1934[14] перапіс 1959[15] перапіс 1970[16] перапіс 1979[17] перапіс 1989[18] перапіс 2000 перапіс 2011[19]
Колькасць  % Колькасць  % Колькасць  % Колькасць  % Колькасць  % Колькасць  % Колькасць  % Колькасць  %
эстонцы 969 976 87,6 992 520 88,1 892 653 74,6 925 157 68,2 947 812 64,7 963 281 61,5 930 219 67,9 889 770 68,7
рускія 91 109 8,2 92 656 8,2 240 227 20,1 334 620 24,7 408 778 27,9 474 834 30,3 351 178 25,6 321 198 24,8
украінцы 92 0,0 15 769 1,3 28 086 2,1 36 044 2,5 48 271 3,1 29 012 2,1 22 302 1,7
беларусы 10 930 0,9 18 732 1,4 23 461 1,6 27 711 1,8 17 241 1,3 12 419 1,0
фіны 401 0,0 1088 0,1 16 699 1,4 18 537 1,4 17 753 1,2 16 622 1,1 11 837 0,9 7423 0,6
татары 166 0,0 1534 0,1 2204 0,2 3195 0,2 4058 0,3 2582 0,2 1945 0,2
латышы 1966 0,2 5435 0,5 2888 0,2 3286 0,2 3963 0,3 3135 0,2 2330 0,2 1716 0,1
палякі 969 0,1 1608 0,1 2256 0,2 2651 0,2 2897 0,2 3008 0,2 2193 0,2 1622 0,1
яўрэі 4566 0,4 4434 0,4 5433 0,5 5282 0,4 4954 0,3 4613 0,3 2145 0,2 1927 0,2
літоўцы 436 0,0 253 0,0 1616 0,1 2356 0,2 2379 0,2 2568 0,2 2116 0,2 1682 0,1
немцы 18 319 1,7 16 346 1,5 670 0,1 7850 0,6 3944 0,3 3466 0,2 1870 0,1 1490 0,1
шведы 7850 0,7 7641 0,7 435 0,0 254 0,0 297 0,0 375 0,0
іншыя 11 467 1,0 4266 0,4 6116 0,5 6883 0,5 9042 0,6 13 798 0,9 17 029[20] 1,2 30 367 2,4
агулам 1 107 059 1 126 413 1 196 791 1 356 079 1 464 476 1 565 662 1 370 052 1 294 236

Мовы

Афіцыйнай мовай у Эстоніі з’яўляецца эстонская, акрамя таго, частка насельніцтва валодае таксама рускай, украінскай, англійскай, фінскай, нямецкай і іншымі мовамі.

Эстонская мова выкарыстоўвае лацінскі алфавіт. Траціна стандартнай лексікі мовы выводзіцца даданнем суфіксаў да каранёвых словаў. Найстарэйшыя вядомыя прыклады пісьмовай эстонскай мовы сустракаюцца ў хроніках XIII стагоддзя.

Эстонская і фінская мовы вельмі блізкія, адносяцца да фінскай групы ўральскай моўнай сям’і. Тым не менш, гэтыя мовы не з’яўляюцца ўзаемна зразумелымі, хоць адукаваныя носьбіты могуць разумець пісьмовую мову іншага народа ў больш-менш вялікай ступені.

Рэлігія

Гл. таксама

Зноскі

  1. Enim nõutud statistika (эст.)(недаступная спасылка). Statistikaamet (29 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2017. Праверана 1 лістапада 2012.
  2. 1 2 3 4 Population by sex and age group, 1 January (англ.). Statistikaamet (22 студзеня 2010). Праверана 29 сакавіка 2010.
  3. Births, deaths and natural increase (англ.). Statistikaamet (12 мая 2009). Праверана 30 верасня 2009.
  4. 1 2 Migration by administrative unit/type of settlement, sex and type of migration (англ.). Statistikaamet (26 мая 2010). Праверана 23 жніўня 2010.
  5. Прирост населения Эстонии в 2010 года спустя 20 лет вновь был позитивным
  6. Fertility indicators (англ.). Statistikaamet. Праверана 31 кастрычніка 2012.
  7. Infant mortality by sex (англ.). Statistikaamet. Праверана 31 кастрычніка 2012.
  8. Life expectancy by sex and age (1958/59—1988) (англ.). Statistikaamet. Праверана 31 кастрычніка 2012.
  9. Estonia Life expectancy at birth (англ.). Index Mundi. Праверана 31 кастрычніка 2012.
  10. Latest figures on the demographic challenges in the EU // Eurostat newsrelease. — 1 красавіка 2011. — В. 50/2011.
  11. Citizenship (англ.)(недаступная спасылка). Estonia.eu (2 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2010. Праверана 1 лістапада 2012.
  12. 1 2 3 Population by sex, ethnic nationality and county, 1 January (англ.). Statistikaamet (17 кастрычніка 2008). Праверана 5 кастрычніка 2009.
  13. 1 2 Eesti rahvastik rahvaloenduste andmetel // Eesti Statistikaamet. — 1996. — Т. 2. — ISBN 9985-826-44-2.
  14. 1 2 EESTI - ERINEVATE RAHVUSTE ESINDAJATE KODU (эст.) (недаступная спасылка) Архівавана 13 кастрычніка 2007.
  15. Всесоюзная перепись населения 1959 года. Национальный состав населения по республикам СССР (руск.)
  16. Всесоюзная перепись населения 1970 года. Национальный состав населения по республикам СССР (руск.)
  17. Всесоюзная перепись населения 1979 года. Национальный состав населения по республикам СССР (руск.)
  18. Всесоюзная перепись населения 1989 года. Национальный состав населения по республикам СССР (руск.)
  19. Population by ethnic nationality, 1 January, years - Statistics Estonia (англ.) Архівавана 7 студзеня 2019.
  20. 1444 армяніна, 880 азербайджанцаў, 645 малдаван, 562 мардоўцы, 542 цыганы, 495 чувашоў, 430 грузінаў, 430 карэлаў, 358 іжорцаў, 245 марыйцаў, 241 удмурт, 204 балгары, 172 венгра, 169 карэйцаў, 152 башкіры, 150 грэкаў, 138 комі, 133 амерыканцы, 132 узбекі, 127 казахаў, 121 лезгін, 116 асецінаў, 1224 іншых (кожныя не болей за 100 чал.) і 7919 невядомай нацыянальнасці.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.