Колькасць насельніцтва Туніса складае 11,4 млн чалавек (у 2017). Гэта самая маленькая па колькасці насельніцтва з пяці краін Паўночнай Афрыкі, з якімі Туніс мае вельмі падобныя сацыяльныя і дэмаграфічныя паказчыкі. Тым не менш, тэрыторыя Туніса заселена даволі густа.
Дэмаграфія
У апошнія дзесяцігоддзі ў Тунісе рэзка падае нараджальнасць. У 2010 сумарны каэфіцыент нараджальнасці ацэньваўся ў 1,71 дзіцяці на жанчыну. Гэта быў самы нізкі паказчык сярод арабскіх краін. Аднак у 2017 годзе ён склаў ужо 2,23, а натуральны прырост — 1 %. Узрост сярэдняга тунісца — 31 год, доля дзяцей да 15 гадоў — усяго 25 %[1], гэта самыя "еўрапейскія" дэмаграфічныя паказчыкі ў Паўночнай Афрыцы.
Этнічны склад
97 % насельніцтва краіны — арабы. Аднак, маецца нязначная частка (1 %) бербераў, якія у асноўным пражываюць на востраве Джэрба і ў раёнах Матмата, Татаўін, Гафса. Берберы Туніса, прадстаўленыя племем нефуса, гавораць на адным з дыялектаў берберскай мовы, часта званай iэлха. Пражываюць у краіне і чаркесы (каля 1,5 %). У асноўным гэта нашчадкі егіпецкіх мамлюкаў, частка перасяленцы з Каўказа пасля Каўказскай вайны. Вялікую ролю яшчэ з каланіяльных часоў, асабліва ў адукацыі і бізнесе, мае французская мова. Сёння яе ведаюць 64 % тунісцаў.
Рэлігія
98 % насельніцтва — мусульмане, невялікая колькасць каталікоў. Таксама ў Тунісе на востраве Джэрба пражывае самая вялікая ў арабскім свеце яўрэйская абшчына.
Размяшчэнне і рассяленне
Большасць тунісцаў жыве ў паўночнай частцы краіны. Пустынныя вобласці заселены слаба. Гарадское насельніцтва складае крыху болей за дзве траціны (69 %). У сталічнай агламерацыі пражываюць 2,3 млн чалавек[2]. Наступныя па памерах гарады: Сфакс (330 тыс), Сус (270 тыс), Кайруан (190 тыс).[3]