Насельніцтва Рэспублікі Сербскай складаюць галоўным чынам сербы. Апроч іх у Рэспубліцы жывуць баснійскія мусульмане, харваты і інш.
Общие данные
Этнічны склад, улучаючы ўнутрана перасунутых асоб | |||||||||||||
Год | Сербы | % | Баснійцы | % | Харваты | % | Іншыя | % | Усяго | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1991 | 869 854 | 55,43 | 440 746 | 28,08 | 144 238 | 9,19 | 114 494 | 7,30 | 1 569 332 | ||||
1996 | 1 427 912 | 96,8 | 32 344 | 2,2 | 15 028 | 1,0 | 4 | 0,0 | 1 475 288 | ||||
2006 | 1 267 000 | 88 | 127 000 | 8 | 58 000 | 4 | 7 | 0,0 | 1 439 673 | ||||
Заўвага 1: «Іншыя» меншасці з Былой Югаславіі Заўвага 2: дадзеныя на 2006 год |
Паводле ацэнак 2010 года колькасць насельніцтва склала 1 433 038 жыхароў[1]. Такім чынам, яна зменшылася на 2141 чалавека ў параўнанні з 2009 годам. Адной з прычын скарачэння насельніцтва стаў адмоўны натуральны прырост. Лік нованароджаных скараціўся на 4,3%. Сярэдні ўзрост маці, якая нараджае першае дзіця, склаў 25,9 гадоў. Сярэдні век кабет, якія нараджаюць, павялічыўся на 1 год і склаў 27,7 гадоў, аднак з'яўляецца найменшым сярод краін рэгіёна. 85% дзяцей нараджаюцца ў зарэгістраваным шлюбе. Дзіцячая смяротнасць складае 4 на 1000. Сярод краін рэгіёна дадзены паказнік ніжэй толькі ў Славеніі[1].
Смяротнасць у параўнанні з 2009 годам зменшылася на 1,9%. Сярэдняя працягласць жыцця — 72,1 года. У сярэднім, кабеты ў РС жывуць на 5 гадоў даўжэй мужчын[1].
З 2007 года змяншаецца колькасць складзеных шлюбаў. На тысячу жыхароў у сярэднім даводзіцца 4 новыя шлюбы. У 2010 годзе самым старым жаніхом стаў 90-гадовы мужчына, а нявестай — 85-гадовая кабета. Сярэдні ўзрост нявестаў — 27,4 гадоў, узрост першага шлюбу — 25,9 гадоў. Сярэдні ўзрост жаніхоў — 31 год, а ўзрост першага шлюбу — 29,2 гадоў[1].
Значным фактарам у дэмаграфіі Рэспублікі Сербскай з'яўляюцца міграцыі. Прыкладна палову з унутраных міграцый складаюць перасоўванні паміж Рэспублікай Сербскай і Федэрацыяй Босніі і Герцагавіны. Траціна міграцый даводзіцца на перасоўванні паміж абшчынамі Рэспублікі[1]. Міграцыям найболей схільныя жыхары ва ўзросце 20-29 гадоў. Большая частка — кабеты. Тым часам як сярод мігрантаў старэй 30 гадоў пераважаюць мужчыны[1].
Гл. таксама
- Насельніцтва Босніі і Герцагавіны
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 Статистика РС за 2011 год (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2012. Праверана 15 лістапада 2012.