
Беларусь — монанацыянальная дзяржава (паводле вызначэння ААН). У ёй акрамя беларусаў жывуць рускія, яўрэі, украінцы, палякі, літоўцы, армяне, азербайджанцы і іншыя народы. На працягу беларускай гісторыі склалася так, што асноўным насельніцтвам гарадоў былі яўрэі, а сельскай мясцовасці — ліцвіны (беларусы). У цяперашні час у гарадах і сёлах пярэсты этнічны склад, хоць большасць насельніцтва (каля 80 %) належыць да тытульнай нацыі.
Колькасць

сяляне гарадскія
Паводле перапісу 14—24 кастрычніка 2009 года, Беларусь мела 9504 тысячы жыхароў. За 10 гадоў ад перапісу 1999 года колькасць насельніцтва паменшылася на 541 тысячу (-5,4 %). Пры гэтым доля сельскага насельніцтва скарацілася на 644 тысячы (-21 %)[1]. Колькасць насельніцтва на 1 жніўня 2012 года склала 9457,1 тысяч чалавек і ў параўнанні з пачаткам года скарацілася на 8,1 тысяч чалавек[2]. Пасля было запавольванне, невялікі рост колькасці насельніцтва (2014—2017), а затым зноў аднавілася падзенне.
Колькасць насельніцтва (на пачатак года, тыс. чалавек):[3]
- 2012 — 9465
- 2013 — 9464
- 2014 — 9468
- 2015 — 9481
- 2016 — 9498
- 2017 — 9505
- 2018 — 9492
- 2019 — 9475
- 2020 — 9408[4]
- 2021 — 9349,6
- 2022 — 9255,5
- 2023 — 9200,6
- 2024 — 9156
Нацыянальны склад
У часе перапісу 2009 года 84 % (+3 % з перапісу 1999 г.) жыхароў краіны аднеслі сябе да карэннага народу — беларусаў, 8 % — да рускіх (менш на траціну), 3 % — да палякаў, каля 2 % — да ўкраінцаў (менш на траціну), 0,1 % — да яўрэяў (менш у 2,2 разы)[5]. Паводле перапісу насельніцтва ў лютым 1999 года ў Беларусі пражывалі прадстаўнікі больш за 130 нацый і нацыянальнасцей. Сярод іх найболей прадстаўленымі этнічнымі групамі з’яўляліся беларусы (8158,9 тысяч), рускія (1141,7 тысяч), палякі (395,7 тысяч), украінцы (237 тысяч), яўрэі (27,8 тысяч), армяне (10,2 тысяч), азербайджанцы (10,1 тысяч), у меншай ступені — літоўцы (6,4 тысяч) і грузіны (3 тысяч).
Размяшчэнне

Па звестках за студзень — верасень 2008 года ў Мінску колькасць насельніцтва павялічылася з 1803,9 тысяч да 1819,5 тысяч. У астатніх рэгіёнах краіны колькасць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласці на 1 кастрычніка налічвалася 1465,7 тысяч чалавек, у Мінскай — 1 458,5 тысяч, Брэсцкай — 1 435 тысяч, Віцебскай — 1267,3 тысяч, Магілёўскай — 1125,1 тысяч, Гродзенскай — 1 104,5 тысяч жыхароў[6].
За 2008 год у Мінску колькасць насельніцтва павялічылася з 1814,8 тысяч да 1828,9 тысяч. У астатніх рэгіёнах краіны колькасць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласці на 1 студзеня 2009 года налічвалася 1464,5 тысяч чалавек, у Мінскай — 1453,9 тысяч, Брэсцкай — 1433 тысяч, Віцебскай — 1265,2 тысяч, Магілёўскай — 1123,1 тысяч, Гродзенскай — 1102,8 тысяч.
На 1 мая 2009 года ў параўнанні з адпаведнай датай мінулага года колькасць насельніцтва павялічылася толькі ў Мінску — з 1817,5 тысяч чалавек да 1840,1 тысяч. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў паменшылася. У выніку на 1 мая ў Гомельскай вобласці налічвалася 1462,6 тысяч чалавек, у Мінскай — 1448,4 тысяч, у Брэсцкай — 1430,8 тысяч, у Віцебскай — 1262,1 тысяч, у Магілёўскай — 1120,4 тысяч, у Гродзенскай — 1100,1 тысяч.
Нарадзілася/Памерла

.png.webp)
У 2006 годзе ў краіне нарадзілася 95743 чалавекі (106 % да 2005), каэфіцыент нараджальнасці 9,8 чалавека на 1000 насельніцтва (у 2005 — 9,2). Памерлі ў 2006 годзе 138 944 чалавекі (98 % да 2005), каэфіцыент смяротнасці склаў 14,3 на 1000 (у 2005 — 14,5).[7] За 2008 год нарадзілася 107910 дзяцей, што на 4485 больш у параўнанні з 2007 годам; памерлі 134 394 чалавекі (на 1539 чалавек больш).
- Нараджальнасць па раёнам, 2019 год
- Смяротнасць па раёнам, 2019 год
- Натуральны прырост па раёнам, 2019 год
Самагубствы
Узровень самагубстваў — колькасць суіцыдаў на 100 000 насельніцтва, паводле статыстыкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя за 2007 год, па ўсіх краінах, дзе гэтыя звесткі даступны, Беларусь заняла першае месца[8]. Навукоўцы тлумачаць гэты ўздым ростам спажывання алкаголю, суб’ектыўным адчуваннем адсутнасці жыццёвых перспектываў, дэпрэсіўным асяроддзем, нізкімі выдаткамі на культуру, а таксама тыпам культурнай традыцыі. Сацыёлагі з Інстытута Гэлапа (Gallup Polls) у сваёй нядаўняй публікацыі паказалі сувязь колькасці самагубстваў з рэлігійнасцю грамадства. Сусветныя сацыялягічныя даследаванні Інстытута з 2005 да 2006 года выявілі, што рэлігійныя краіны маюць ніжэйшыя паказнікі самагубстваў.[9] Вядома, адной рэлігійнасцю справа не тлумачыцца. Так, узровень самагубстваў у Беларусі вышэйшы, чым у менш рэлігійных і больш заможных суседніх Эстоніі, Латвіі, Чэхіі ці нават Расіі. Хоць мусіла б быць наадварот. Тут першасную ролю адыгрывае суб’ектыўнае адчуванне жыццёвай бесперспектыўнасці, сама сутнасць сістэмы кантролю над чалавекам, збудаванай у краіне.[10]
Краіна | Узровень самагубстваў | Рэлігійнасць |
---|---|---|
Беларусь | 36,80 | 35 |
Расія | 36,15 | 28 |
Казахстан | 29,95 | 43 |
Венгрыя | 28,45 | 36 |
Славенія | 25,90 | 41 |
У 2008 годзе было зафіксавана 2800 самазабойстваў па краіне[11]. Што прыкладна на 700 менш, чым у папярэднім годзе. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на адно самазабойства прыпадае 8—9 спробаў суіцыду. І такіх спробаў у Беларусі, як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псіхічнага здароўя, у 2008 годзе было зарэгістравана 6729, што на 50,6 % больш, чым у 2007 годзе[12].
Шлюбнасць
У 1950 годзе на 1000 чалавек налічвалася 9,6 шлюбаў і толькі 0,2 развода. У 1970 — 9,3 і 1,9. У 1980 — 10,1 і 3,2. У 1990 — 9,7 і 3,4. У 2000 — 6,2 і 4,3. У 2008 — 8 і 3,8. У 2008 годзе ў параўнанні з 2007-м колькасць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 14,6 % да 77201, колькасць разводаў павялічылася на 1,5 % да 36679.
Паводле перапісу 2009 года абсалютная большасць мужчын і жанчын ва ўзросце ад 15 гадоў знаходзілася ў шлюбе. Пры гэтым за 10 гадоў паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў долі мужчын і жанчын у шлюбе знізіліся з 66 % да 62 % і з 56 % да 52 % адпаведна. Доля улічаных шлюбаў зменшылася з 95 % да 92 %. На 2009 год каля 10 % жанчын (436 тысяч) знаходзіліся ў разводзе[13], праз рост смяротнасці мужоў у працаздольным узросце да 18 % (звыш 810 тысяч) узрасла доля ўдоваў[1].
Міграцыя

прыток адток
У краіну ў 2008 годзе прыбылі 17413 чалавек, з’ехалі — 9268. Міграцыйны прырост склаў 8145 чалавек. У студзені — красавіку 2009 года міграцыйны прырост склаў 6385 чалавек, выехалі 2250. Міграцыйны прырост за чатыры месяцы склаў 4135 чалавек.
У 2012 годзе ў краіну прыбылі 18040 чалавек (у 2011-м — 17510) і выбылі 8712 чалавек (у 2011-м — 7610). Прыток перасяленцаў у 2012 годзе ў параўнанні з 2011-м знізіўся на 5,8 % да 9328 чалавек. Колькасць жыхароў, якія выехалі з краіны на заробкі, павялічылася з 5522 чалавек у 2011 годзе да 6534 чалавек у 2012 годзе (на 15,5 %). Большасць выехала ў Расію (5369), таксама ў ЗША (452), Польшчу (341), Германію (225). Выдача дазволаў на пастаяннае пражыванне ў краіне знізілася з 13537 у 2011 годзе да 12066 у 2012 годзе (на 10 %). Большасць дазволаў на пастаяннае пражыванне атрымалі грамадзяне Расіі (7670) і Украіны (1641). Выдача дазволаў на часовае пражыванне вырасла з 40722 у 2011 годзе да 46787 у 2012 годзе. Колькасць працоўных перасяленцаў, якія прыехалі ў Беларусь на аснове падпісаных дамоваў у 2012 годзе, склала 8781 чалавек (у 2011-м — 8434). Большасць з іх — рабочыя (4594) і кваліфікаваныя работнікі, спецыялісты (2425). Асноўныя краіны паходжання працоўных перасяленцаў у Беларусь у 2012 годзе — Украіна (2854), Кітай (1257), Літва (904), Узбекістан (646), Турцыя (544), Малдова (491)[14].
Узрост

Паводле перапісу 2009 года ў Беларусі налічвалася 5853 тысяч жыхароў працаздольнага ўзросту, што амаль на 2 % больш (+ звыш 100 тыс.) параўнальна з перапісам 1999 года. Іх доля ўзрасла з 57,3 % да 61,6 %. За 10 год паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў доля насельніцтва ва ўзросце да 16 гадоў знізілася з 21,2 % да 15,9 %. Колькасць дзяцей праз падзенне нараджальнасці зменшылася на 620 тысяч (амаль на 30 %). Доля жыхароў ва ўзросце звыш працаздольнага (мужчыны — 60, жанчыны — 55) узрасла з 21,5 % да 22,5 %[5].
У Беларусі, па звестках на 1 красавіка 2009 года, 100-гадовую ўзроставую мяжу перасягнулі 648 жыхароў. Сярод рэгіёнаў рэспублікі больш за ўсё доўгажыхароў налічвалася ў Гродзенскай вобласці (150 чалавек ва ўзросце старэй 100 гадоў), на другім месцы — Мінская вобласць (114), на трэцім — Брэсцкая (102). Пры гэтым сярод беларускіх доўгажыхароў жанчын амаль у 7 разоў больш, чым мужчын. А ва ўзроставай групе старэй за 110 гадоў няма ніводнага прадстаўніка моцнага пола.[15]
Гарады
Паводле перапісу 2009 года, у гарадах пражывала 7027,1 тысяч чалавек, што на 65,6 тысяч чалавек больш, чым у перапіс 1999 года. Доля гараджан у агульнай колькасці насельніцтва ўзрасла з 69,3 % да 73,9 %. У 2009 годзе ў Беларусі было 112 гарадоў. Амаль 2/3 з іх — з колькасцю насельніцтва менш за 20 тысяч чалавек. У 12 гарадах налічвалася звыш 100 тысяч жыхароў. За 10 гадоў з іх ліку выбылі Ліда (Гродзенская вобласць) і Наваполацк (Полацкі раён, Віцебская вобласць).
З 1999 па 2009 год больш як на 10 % колькасць насельніцтва павялічылася ў такіх гарадах, як Фаніпаль (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць), Нароўля (Гомельская вобласць) і Лагойск (Мінская вобласць). Рост насельніцтва звыш 5 % склаў у наступных гарадах Мінск (9 %; +156 тысяч, з іх 2/3 жанчыны), Заслаўе (Мінскі раён), Гродна, Брэст (8 %), Чачэрск (Гомельская вобласць), Смалявічы (Мінская вобласць), Жлобін (Гомельская вобласць) і Дзяржынск. Рост колькасці насельніцтва назіраўся ва ўсіх абласных цэнтрах, у 2009 годзе на іх прыпадала 52 % гарадскога насельніцтва[16]. Аднак у 2010-х мела месца змяншэнне колькасці насельніцтва ў многіх буйных гарадах, у 2018—2019 тэндэнцыя ахапіла і Мінск[17].
Мова

Паводле перапісу 2009 года, беларуская мова з’яўлялася роднай для абсалютнай большасці жыхароў краіны (5058,4 тысяч чалавек; 53,2 %). Пры гэтым беларуская была мовай зносін толькі 23 % насельніцтва (2227,2 тысяч чалавек), руская — 70 % (6673 тысяч чалавек)[18]. За 10 год паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў, праз русіфікацыю дзяржаўных электронных СМІ праведзеную рэжымам Лукашэнкі, на 20 % (з 73 % да 53 %) зменшылася доля жыхароў, чыя родная мова беларуская, на 14 % (з 37 % да 23 %) стала менш людзей з беларускай мова як мовай штодзённага ўжытку[19]. Праз такія перамены ў 2009 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры залічыла беларускую мову да ліку загрожаных[20]. Паводле сайту Ethnologue, 7 тысяч жыхароў Беларусі размаўляюць на ідышы[21], што, аднак, не пацвярджаецца ні назіраннямі даследчыкаў[22], ні данымі перапісу насельніцтва 2009 года, паводле якіх толькі 2,8 % з 12926 яўрэяў Беларусі называлі роднай «сваю» мову[23].
Пол
Паводле перапісу ў кастрычніку 2009 года ў краіне пражывала 4420 тысяч мужчынаў і 5068 тысяч жанчын. За 10 гадоў між перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз рост смяротнасці мужчын у працаздольным узросце іх лік зменшыўся на 6,3 %, а доля ў суадносінах да жанчын скарацілася з 1:1,129 да 1:1,15. Колькасць жанчын таксама скарацілася (на 4,6 %). На 2009 год праз актыўнае перасяленне вясковых дзяўчат у горад там мужчыны колькасна пераважалі ва ўзросце да 27 гадоў, у вёсцы — да 56 гадоў[13].
Дынаміка
З 1994 года, калі насельніцтва краіны дасягнула 10243,5 тысяч чалавек, у Беларусі адзначаецца выміранне жыхароў (дэпапуляцыя)[24]. За 25 гадоў насельніцтва паменшылася на 750 тысяч, што суправаджалася памяншэннем колькасці рускіх (—557 тысяч паміж 1989 і 2009), палякаў (—123 тысяч), ўкраінцаў (—132 тысяч) і яўрэяў (—99 тысяч). Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла два абласныя цэнтры краіны — Гомель і Брэст, і вярнулася ў 1978 год.
За апошнія 30 гадоў адбылося даволі інтэнсіўнае пераразмеркаванне вясковага і гарадскога насельніцтва, амаль па працэнту штогод на карысць горада. Імавернасць застацца на месцы свайго нараджэння для 20—24-гадовых беларускіх гараджан пад канец 1960-х складала 0,88, для вяскоўцаў — толькі 0,26. Пад канец 1990-х розніца павялічылася адпаведна да 0,92 і 0,22. З кожным годам пагаршаецца здароўе людзей, асабліва немаўлят. Так, колькасць упершыню захварэлых на сардэчна-сасудзістыя захворванні штогод павялічваецца на 3—4 адсоткі (звесткі на 2004 год), такая ж карціна з злаякаснымі захворваннямі[25].
Час падліку | Колькасць насельніцтва, тыс. | Прырост/змяншэнне, тыс. (за папярэдні год) | Гарадское (%) |
---|---|---|---|
XIV стагоддзе | ≈1 000[26] | — | — |
1650 | 2900[27] | — | — |
1667 | ≈1400[27][28] | — | — |
1700 | 2200[27][29] | — | — |
1717 | 1500[27][30] | — | — |
1772 | 2900[27] | — | — |
1811 | 3800[26][31] | — | — |
1863 | 4200[26][31] | — | — |
1897 | 6673[32] | — | 13,5 |
1913 | 6899,1[32] | — | 14,3 |
1914 | 7500[26][33] | — | — |
1917 | 6900[26][33] | — | — |
1921 | 6700[26][33] | — | — |
1926 | 4986,0[32][34] | — | 17,0 |
1939 | 8912,2[32][33]/≈11000[35][36] | — | 20,8/— |
1940 | 9046,1[32][37] | +133,9 | 21,3 |
1 студзеня 1941 | 10454,9[32][38] | — | — |
1941 | 9092,0[32] | +45,9 | 21,7 |
22 чэрвеня 1941 | 9200[32][33]/10528[32][38] | — | — |
1945 | ≈7700[39] | — | 22,2 |
1950 | 7709,0[32] | — | 21,0 |
1951 | 7781,1[32] | +72,1 | 22,2 |
1952 | 7748,7[32] | +32,4 | 23,6 |
1953 | 7693,4[32] | +55,3 | 24,7 |
1954 | 7685,6[32] | −7,8 | 25,9 |
1955 | 7757,2[32] | +71,6 | 26,6 |
1956 | 7850,2[32] | +93 | 27,0 |
1957 | 7910,0[32] | +59,8 | 27,8 |
1958 | 7961,6[32] | +51,6 | 29,0 |
1959 | 8055,7[32] | +94,1 | 30,8 |
1960 | 8147,4[32] | +91,7 | 32,0 |
1961 | 8233,3[32] | +85,9 | 33,3 |
1962 | 8335,2[32] | +101,9 | 34,4 |
1963 | 8435,4[32] | +100,2 | 35,4 |
1964 | 8479,8[32] | +44,4 | 36,5 |
1965 | 8557,9[32] | +78,1 | 37,5 |
1966 | 8655,7[32] | +97,8 | 38,5 |
1967 | 8761,8[32] | +106,1 | 39,6 |
1968 | 8838,7[32] | +76,9 | 40,8 |
1969 | 8915,0[32] | +76,3 | 42,1 |
1970 | 8992,2[32] | +77,2 | 43,3 |
1971 | 9048,7[32] | +56,5 | 44,4 |
1972 | 9118,1[32] | +69,4 | 45,7 |
1973 | 9182,4[32] | +64,3 | 47,1 |
1974 | 9251,4[32] | +69 | 48,5 |
1975 | 9317,2[32] | +65,8 | 49,9 |
1976 | 9360,5[32] | +43,3 | 51,2[40] |
1977 | 9406,2[32] | +45,7 | 52,4 |
1978 | 9463,5[32] | +57,3 | 53,6 |
1979 | 9532,5[32] | +69 | 54,9 |
1980 | 9591,8[32] | +59,3 | 55,9 |
1981 | 9662,9[32] | +71,1 | 57,0 |
1982 | 9736,1[32] | +73,2 | 58,0 |
1983 | 9800,6[32] | +64,5 | 59,1 |
1984 | 9869,4[32] | +68,8 | 60,2 |
1985 | 9929,0[32] | +59,6 | 61,2 |
1986 | 9986,4[32] | +57,4 | 62,2 |
1987 | 10042,8[32][41] | +56,4 | 63,2 |
1988 | 10089,7[32] | +46,9 | 64,3 |
1989 | 10151,8[32] | +62,1 | 65,4 |
1990 | 10188,9[32] | +37,1 | 66,1 |
1991 | 10189,8[32] | +0,9 | 66,8 |
1992 | 10198,3[32] | +8,5 | 67,2 |
1993 | 10234,6[32] | +36,3 | 67,4 |
1994 | 10243,5[32][42] | +8,9 | 67,6 |
1995 | 10177,3[43] | −66,2 | 68,1 |
1996 | 10141,9 | −35,4 | 68,4 |
1997 | 10093,0 | −48,9 | 68,8 |
1998 | 10045,2 | −47,8 | 69,3 |
1999 | 10019,5 | −25,7 | 69,7 |
2000 | — | — | — |
2001 | 9956,7[43] | −62,8 | 70,1 |
2002 | 9900,4[43] | −56,3 | 70,5 |
2003 | 9830,7[43] | −69,7 | 70,9 |
2004 | 9762,8[43] | −67,9 | 71,3 |
2005 | 9697,5[43] | −65,3 | 71,8 |
2006 | 9630,4[43] | −67,1 | 72,2 |
2007 | 9579,5[43] | −50,9 | 72,7 |
2008 | 9542,4[43] | −37,1 | 73,2 |
2009 | 9513,6[43] | −28,8 | 73,9 |
2010 | 9500,0[43] | −13,6 | 74,5 |
2011 | 9481,2[43] | −18,8 | 75,1 |
2012 | 9465,2[43] | −16,0 | 75,8 |
2013 | 9463,8[43] | −1,4 | 76,3 |
2014 | 9468,2[43] | +4,4 | 76,8 |
2015 | 9480,9[43] | +12,7 | 77,2 |
2016 | 9498,4[43] | +17,5 | 77,6 |
2017 | 9504,7[43] | +6,3 | 77,9 |
2018 | 9491,8[43] | −12,9 | 78,1 |
2019 | 9429,2[43] | −62,6 | 78,4 |
2020 | 9410,2[4] | −19 | 77,6 |
2021 | 9349,6[4] | −60,6 | 77,9 |
2022 | 9255,5[4] | −94,1 | 78,1 |
Шчыльнасць
Шчыльнасць насельніцтва ў сярэднім па краіне складае 45,2 чал./км² (дадзеныя на 1 красавіка 2020 г. з улікам вынікаў перапісу насельніцтва 2019 г.).
- Шчыльнасць насельніцтва Беларусі па раёнах на 2016 г.
Дадатковыя звесткі
- Колькасць гарадоў у Беларусі — станам на 1 красавіка 2012 года — 113; на 1 студзеня 2010 года — 112[44]; на 1 студзеня 2004 года — 109, з іх 20 гарадоў абласнога падпарадкавання[45]; на 1 студзеня 2003 года — 110[46]; на 1 студзеня 1999 года — 109[47].
- Колькасць пасёлкаў у Беларусі — станам на 1 красавіка 2012 года — 91; на 1 студзеня 2012 года — 92[48], з іх 9 працоўных і 1 курортны пасёлак; на 1 студзеня 2010 года — 94[49], з іх 10 працоўных і 1 курортны пасёлак; на 1 студзеня 2004 года — 101[50]; на 1 студзеня 2003 года — 101[51].
- Колькасць сельскіх населеных пунктаў у Беларусі — станам на 1 студзеня 2004 года — 24 022[50]; станам на 1 студзеня 2003 года — 24 049[46]; станам на 1999 год — 23 459[52]; станам на 1970 год — 27 911[52]; станам на 1959 год — 34 442[52].
- Штогод Беларусь страчвае ў сярэднім 274 вёскі[52].
- Найбуйнейшы сельскі населены пункт Брэсцкай вобласці — вёска Альшаны.
- Найбуйнейшы сельскі населены пункт Гродзенскай вобласці — вёска Верцялішкі.
- Найбуйнейшы сельскі населены пункт Гомельскай вобласці — вёска Яроміна.
Зноскі
- 1 2 "Беларусаў — 84%, але беларуская мова родная толькі для 53%". Радыё «Свабода». 8 верасня 2010.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (даведка) - ↑ "Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 жніўня склала 9 457,1 тысяч чалавек". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 27 жніўня 2012.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (даведка) - ↑ blr.belta.by
- 1 2 3 4 Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Колькасць насельніцтва па абласцях і Мінску(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2020. Праверана 29 красавіка 2020.
- 1 2 Беларускую мову назвалі роднай 60 працэнтаў жыхароў рэспублікі // Звязда : газета. — 9 верасня 2010. — № 176 (26784). — С. 1-2. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ "За студзень—верасень колькасць насельніцтва Беларусі паменшылася на 20,1 тысяч чалавек". БелаПАН. 29 кастрычніка 2008.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (даведка) - ↑ http://naviny.by/rubrics/society/2007/01/18/ic_news_116_265761/ Архівавана 3 мая 2008.
- ↑ "Беларусь выйшла ў сусветныя лідары па самагубствах". Наша Ніва. 17 ліпеня 2008.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (даведка) - ↑ Gallup, In More Religious Countries, Lower Suicide Rates (англ.)
- ↑ TUT.BY, Беларусь выйшла ў сусветныя лідары па самагубствах Архівавана 20 ліпеня 2008. — каментарыі жыхароў сталіцы
- ↑ "2800 самазабойстваў за мінулы год". Наша Ніва. 21 студзеня 2009.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (даведка) - ↑ "Зачараваныя смерцю". Радыё «Свабода». 4 чэрвеня 2009.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (даведка) - 1 2 Сяргей Грыб. Мужчыны ў дэфіцыце // Звязда : газета. — 8 верасня 2010. — № 175 (26783). — С. 1. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ "У Беларусі ў 2013 годзе будуць рэалізоўвацца планы па рассяленню іншаземцаў працаздольнага ўзросту". БелТА. 3 красавіка 2013.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (даведка) - ↑ Найстарэйшая жыхарка Беларусі святкуе 120-годздзе Архівавана 7 ліпеня 2009. (руск.) // БЕЛТА, 4 ліпеня 2009 года
- ↑ "Сярод гарадоў Беларусі хутка растуць Фаніпаль, Нароўля і Лагойск". БелТА. 27 верасня 2011.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (даведка) - ↑ https://news.tut.by/society/637218.html Архівавана 15 мая 2019.
- ↑ "Вынікі перапісу насельніцтва: для 53% насельніцтва беларуская мова — родная". Радыё «Свабода». 8 верасня 2010.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр:|аўтар=
(даведка) - ↑ "Беларуская нацыя ў люстэрку моўна-этнічных вынікаў перапісу". Радыё «Свабода». 13 верасня 2010.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (даведка) - ↑ "Экспэрты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небяспецы". Белазар. 23 лютага 2009.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|аўтар=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|дата доступу=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|спасылка=
ігнараваны (даведка) - ↑ — Ethnologue (англ.)
- ↑ https://belisrael.info/?p=15581
- ↑ https://belisrael.info/?p=3891
- ↑ Святлана Бусько. Анатоль Тозік: «Зваротная сувязь з насельніцтвам вельмі важная для ўраду» // Звязда : газета. — 22 чэрвеня 2013. — № 114 (27479). — С. 4. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016.
- ↑ Аляксей Мікуліч. Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалогія этнасу. — Мн.: Тэхналогія, 2005. — 138 с. — ISBN 985-458-122-5.
- 1 2 3 4 5 6 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2). С. 90
- 1 2 3 4 5 Атлас: Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. [Карты]. — Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2005. — 28 с. ISBN 985-476-309-9 — С. 19
- ↑ Насельніцтва ВКЛ. У вайну 1654—1667 гадоў загінуў кожны другі жыхар Літвы: 1,5 мільёна з 2,9 мільёнаў, што жылі ў 1650 годзе. Насельніцтва Літвы дасягнула сваёй даваеннай колькасці толькі ў 1772 годзе, праз 105 гадоў.
- ↑ Насельніцтва ВКЛ на пачатку Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721).
- ↑ Страты ВКЛ у Вялікай Паўночнай вайне (1700—1721) склалі 700 тысяч чалавек.
- 1 2 У сучасных межах. Паводле рэвізій Расійскай імперыі.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2). С. 92
- 1 2 3 4 5 У сучасных межах.
- ↑ У межах да 17 верасня 1939 года
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — С. 91. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).
- ↑ У межах 1939 года.
- ↑ У 1940 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць насельніцтва перавысіла 9 мільёнаў чалавек.
- 1 2 У межах 1941 года.
- ↑ Агульныя страты насельніцтва БССР за гады вайны — каля 1,3 мільёнаў чалавек (каля 800 тысяч яўрэяў і 500 тысяч беларусаў). Дадзеныя дэмаграфіі выразна паказваюць, што ў вайну загінуў кожны шосты жыхар рэспублікі, і дзве трэці загінулых — яўрэі. Пасля 1945 года даваеннай колькасці насельніцтва БССР змагла дасягнуць толькі праз 25 гадоў, у 1970 годзе.
- ↑ У 1976 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць гарадскога насельніцтва склала больш за 50 %.
- ↑ У 1987 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць насельніцтва перавысіла 10 мільёнаў чалавек.
- ↑ У сучасных межах. Самая вялікая колькасць насельніцтва Беларусі за ўсю гісторыю.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Колькасць насельніцтва па абласцях і гораду Мінску Архівавана 29 жніўня 2013.
- ↑ Административно-территориальное деление Республики Беларусь на 1 января 2010 года // Статистический ежегодник Республики Беларусь 2010 / Зинковский В. И. и др.. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2009. — С. 26. — ISBN 978-985-6858-58-4
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — С. 724. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).
- 1 2 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
- ↑ Рэспубліка Беларусь. Аглядна-тапаграфічная карта. Маштаб 1:500 000. // Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белгеадэзія». — Мн., 2003.
- ↑ Статыстычны бюлетэнь «Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў, пасёлкаў» (Аб’ём бюлетэня 17 старонак) Архівавана 5 мая 2012. (руск.)
- ↑ http://belstat.gov.by/homep/ru/publications/population/2011/bul_population.rar Архівавана 11 кастрычніка 2011.
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).
- ↑ Вобласці і раёны Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. І. Акулаў і інш.; адказны рэдактар І. Я. Афнагель. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1980. — 276 с.
- 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — С. 94. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).