Вёска
Насачы
Насачы на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Насачы́[1] (трансліт.: Nasačy, руск.: Носачи) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета. за 15 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 13 км ад чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 54 км ад Віцебска.
Гісторыя
У канцы 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У сярэдзіне 19 стагоддзя ў складзе Болецкай сельскай грамады Гарадцокага павета Віцебскай губерні. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя вёска ў Болецкай воласці, 61 дзесяціна зямлі. З 15 лютага 1923 года ў Гарадоцкай воласці Віцебскага павета. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Бяскатаўскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе працавала кузня, валяльная саматужная майстэрня. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. З 26 сакавіка 1973 года ў Стадолішчанскім сельсавеце, у саўгасе «Смалоўка». У 2002 годзе ў саўгасе «Зазерскі». У 2012 годзе ў складзе філіяла КУСП імя Свярдлова.
Насельніцтва
- 4 двары, 30 рэвізскіх душ (1785)
- 4 двары, 21 рэвізская душа (1846)
- 6 двароў, 49 жыхароў (1905)
- 5 двароў, 23 жыхары (1920)
- 8 двароў, 33 жыхары (1926)
- 36 жыхароў (1959)
- 35 жыхароў (1970)
- 5 гаспадарак, 8 жыхароў (2002)
- 3 гаспадаркі, 3 жыхары (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх