Нарысы рускай смуты | |
---|---|
руск.: Очерки русской смуты | |
Аўтар | А. І. Дзянікін |
Жанр |
мемуары; дакументалістыка; публіцыстыка. |
Мова арыгінала | Руская |
Выдавецтва | Першае выданне — Парыж, 1921 год (I том), Першае выданне ў СССР — 1926 год (фрагмент II тома) |
Носьбіт | Кніга |
«Нарысы рускай смуты» — кніга генерал-лейтэнанта А. І. Дзянікіна, гісторыка-біяграфічны нарыс аднаго з лідараў Белага руху пра рэвалюцыйныя падзеі, што сталі прычынай крушэння Расійскай імперыі, і падзеяі Грамадзянскай вайны ў Расіі. Кніга ахапляе перыяд з лютага 1917 года па красавік 1920 года. Першы тым выдадзены ў Парыже ў 1921 годзе, а апошні, пяты, у Берліне ў 1926 годзе. Кніга вытрымала шмат выданняў.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.