Народны камісарыят дзяржаўнага кантролю БССР | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Дата стварэння | 16 лістапада 1940 |
Дата скасавання | 26 сакавіка 1946 |
Заменена на | Міністэрства дзяржаўнага кантролю БССР |
Вышэйшае ведамства | Савет Народных Камісараў БССР |
Наро́дны камісарыя́т дзяржа́ўнага кантро́лю Белару́скай ССР быў утвораны 16 лістапада 1940 года на базе Камісіі савецкага кантролю пры СНК БССР.
У адпаведнасці з Палажэннем аб Народным камісарыяце дзяржаўнага кантролю Беларускай ССР, зацверджаным 13 студзеня 1941 года СНК БССР, Наркамат дзяржкантролю быў абавязаны кантраляваць улік і расходаванне дзяржаўных грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцяў дзяржаўнымі, кааператыўнымі і грамадскімі арганізацыямі і прадпрыемствамі, а таксама правяраць выкананне рашэнняў Урадаў Саюза ССР і Беларускай ССР.
У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі Наркамат дзяржкантролю БССР быў эвакуіраваны ў горад Маскву. Ён аднавіў сваю дзейнасць на вызваленай тэрыторыі рэспублікі ўжо ў лютым 1944 года.
У сакавіку 1946 года Наркамат дзяржкантролю БССР быў перайменаваны ў Міністэрства дзяржаўнага кантролю БССР.
Наркам
Спасылкі
- Фонды Нацыянальнага архіва Беларусі(недаступная спасылка)