Народны камісарыят аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Дата стварэння | 28 ліпеня 1939 |
Дата скасавання | 26 сакавіка 1946 |
Заменена на | Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР |
Вышэйшае ведамства | Савет Народных Камісараў БССР |
Наро́дны камісарыя́т аўтамабі́льнага тра́нспарту Белару́скай ССР быў утвораны 28 ліпеня 1939 года. З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР.
Паўнамоцтвы
На Народны камісарыят аўтамабільнага транспарту былі ўскладзены наступныя абавязкі:
- кіраўніцтва падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай інжынерна-тэхнічных кадраў, кадраў масавых прафесій для аўтамабільнага транспарту БССР (шафёраў, рамонтнікаў, аўтамеханікаў і інш.) і арганізацыю завочнага навучання іх разам з падрыхтоўкай масавых кадраў, якая праводзілася ў гэты час наркаматамі і ўстановамі;
- арганізацыя і кіраўніцтва эксплуатацыяй аўтатранспарту, распрацоўка адзіных нарматываў эксплуатацыі, абслугоўвання і рамонту аўтамашын, а таксама распрацоўка тарыфаў на перавозку грузаў і пасажыраў для ўсяго аўтамабільнага транспарту на тэрыторыі БССР;
- распрацоўка тыпавых праектаў гаражоў, аўтарамонтных майстэрняў і іншых відаў аўтатранспартных прадпрыемстваў, а таксама распрацоўка нормаў па будаванню аўтапрадпрыемстваў для ўсяго аўтамабільнага транспарту на тэрыторыі БССР;
- распрацоўка адзіных нормаў і тарыфных ставак аплаты працы працоўным, службоўцам і ІТР для ўсяго аўтатранспарту на тэрыторыі БССР;
- каапераванне на дамоўных пачатках сродкаў асобных гаспадарчых органаў, арганізацый і народных камісарыятаў, зацікаўленых у пабудове гаражоў агульнага карыстання.
Наркамы
- Барыс Сцяпанаў (1939[1] — ?)
Зноскі
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.