Народная асвета | |
---|---|
Тып | выдавецтва |
Заснаванне | 1 красавіка 1951 |
Заснавальнікі | выдавецтва «Беларусь» |
Размяшчэнне | Мінск, пр. Пераможцаў, д. 11 |
Ключавыя постаці | Ларыса Мінько |
Галіна | выдавецкая |
Прадукцыя | кнігі |
Матчына кампанія | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Сайт | www.narasveta.by |
«Народная асвета» — беларускае дзяржаўнае кніжнае выдавецтва, заснаванае ў 1 красавіка 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. З’яўляецца лідарам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць беларускую вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру.
Асноўная дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнага заказу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школы. Выпускае сацыяльна значную літаратуру на замову Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг — падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, рабочых сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля[1].
Зноскі
- ↑ Выданні «Народнай асветы»(недаступная спасылка). Kamunikat.org. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2014. Праверана 15 снежня 2013.
Літаратура
- «Наро́дная асве́та» // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 519. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 170. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
- Сайт выдавецтва (руск.)