Народны камісарыят гандлю Беларускай ССР | |
---|---|
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Дата стварэння | 1924 |
Папярэдняе ведамства | Камісія па ўнутраным гандлі БССР (з 1923) |
Дата скасавання | 26 сакавіка 1946 |
Заменена на | Міністэрства гандлю БССР |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Народны камісарыят гандлю СССР |
Вышэйшае ведамства | Савет Народных Камісараў БССР |
Наро́дны камісарыя́т га́ндлю Белару́скай ССР (Народны камісарыят забеспячэння БССР, Народны камісарыят унутранага гандлю БССР) быў утвораны ў 1924 годзе на базе Камісіі па ўнутраным гандлі БССР пад назвай Народны камісарыят па ўнутраным гандлі БССР.
З 1926 года быў перайменаваны ў Народны камісарыят гандлю БССР. У 1931 годзе наркамат пераўтвораны ў Народны камісарыят забеспячэння БССР, у 1934 годзе на яго базе створаны Народны камісарыят унутранага гандлю БССР, пераўтвораны ў 1938 годзе ў Народны камісарыят гандлю БССР.
З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства гандлю БССР.
Наркамы
- Іван Антонавіч Васілевіч (1925)
- Іосіф Адамайціс (1926—1928)
- Нічыпар Аксючыц (1928—1929)
- Казімір Бенек (1929—1930)
- Аўгуст Балцін (1931—1933[1])
- Нохім Гурэвіч (1933[2]—1937)
- Уладзімір Ванееў (1938[3]—1941)
- Віктар Выхадцаў (1941[4]—1946)
Крыніцы
- ↑ Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 7 сакавіка 1933 г. «Аб вызваленні т. Балціна ад абавязкаў Народнага Камісара забяспечання БССР» // Збор законаў і загадаў Рабоча-сялянскага ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — Мн.: 1933. — № 9. — С. 7.
- ↑ Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 15 сакавіка 1933 г. «Аб прызначэнні т. Гурэвіча Н. Г. Народным Камісарам забяспечання БССР» // Збор законаў і загадаў Рабоча-сялянскага ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — Мн.: 1933. — № 12. — С. 11—12.
- ↑ Інфармацыйнае паведамленне аб пасяджэнні першай сэссіі Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання 28 ліпеня 1938 года // Звязда. — 1938. — № 174. — С. 1.
- ↑ Звязда, 1941, № 79
Літаратура
- Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965—1991 гг.). В 3 ч. Ч. 2. — Минск, 2000. — С.145-164.
- В годы трудные, послевоенные: к 80-летию Министерства торговли / В. Демьянович // Гермес. — 2004. — № 5. — С. 9—11. (3ОК6513)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.