Карта ЦРУ, адлюстроўвае міжнародныя сувязі гандлю наркотыкамі (2009).
Асноўныя краіны вытворчасці гераіну ў свеце (пазначаны чырвоным).
Паветраныя маршруты гандлю наркотыкамі, якія адсочвае Паўднёвае камандаванне ЗША.
Панамскі сухагруз, на якім памежнікі ЗША знайшлі самы вялікі груз какаіну ў гісторыі ЗША (20 тон)

Наркагандаль — гандаль наркотыкамі. Шматмільярдны пазазаконны бізнес, кантраляваны арганізаванай злачыннасцю. У 2010 годзе сусветны наркарынак склаў 72 мільярды долараў ЗША[1].

Выраб наркотыкаў

Да асноўных рэгіёнаў вытворчасці наркотыкаў адносяць:

Варта адзначыць, што Афганістан з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам опіуму ў свеце, на яго долю даводзіцца парадку трох чвэрцяў сусветнай вытворчасці опіуму-сырцу.

Беларусь

13 верасня 2001 г. урад Беларусі далучыўся да Адзінага пагаднення аб наркатычных сродках 1961 года[2]. Артыкул 25 Пагаднення прадугледжваў «Нагляд за макавай саломай» у якасці наркатычнай сыравіны вытворчасці опію. Артыкул 1 вызначаў: «макавая салома азначае ўсе часткі (за выключэннем насення) скошанага опійнага мака»[3]. З 2004 г. на беларускім наркарынку сталі пераважаць «бубкі» (прасякнутае алкоідамі опію насенне маку), што скарачаюць тэрмін жыцця яго спажыўцоў да 2 гадоў[4]. «Бубкі» пачалі пастаўляцца ў Беларусь у 2003 г., што міліцыя выявіла ў 2005 годзе. «Бубачнікі» склалі абсалютную большасць наркаманаў, якія калоліся ў вену. Такія наркаманы ў абсалютнай большасці хварэлі на гепатыт і вірус імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ), а таксама мелі па некалькі судзімасцей. У 2008 г. Цэнтр маніторынгу наркотыкаў і наркаспажывання Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта на падставе статыстычнага спосабу паўторнага ахопу налічыў у Беларусі на канец 2007 г. 76,3 тыс. ін’екцыйных наркаспажыўцоў (1,3 % насельніцтва ва ўзросце 15—54 гадоў). Тым часам на ўліку Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь стаялі 10,5 тыс. наркаманаў (у 7 разоў менш)[5].

На канец 2010 г. «бубкі» ў выглядзе насення маку, забруджанага макавай саломай, прадаваліся праз «наркатаксі» (з замоўленага аўтамабіля), кіёскі і кватэры наркагандляроў («барыг»). 1 кастрычніка 2010 г. набыў моц новы дзяржаўны стандарт № 2078—2010 «Мак харчовы. Тэхнічныя ўмовы», які прадугледжваў поўную адсутнасць дамешкаў смецця ў насенні маку. У выніку мытны дагляд стаў прыводзіць да канфіскацыі «бубачнай» кантрабанды ў грузавіках з сумежных Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны. Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь пачаў выяўляць у фурах замест заяўленай гародніны і садавіны па больш як 400 папяровых 25-кілаграмовых мяхоў з насеннем маку (тона), забруджанага макавай саломай агульнай масай звыш 250 кг (звыш 25 % ад масы мяхоў). Аднак завоз грузавымі фурамі працягнуўся з сумежнай Расіі праз удзел у Мытным саюзе з ёй. У рамках адзінай мытнай прасторы з Расіяй 9-ы артыкул Пагаднення аб адзіных захадах нетарыфнага рэгулявання ў дачыненні да трэціх краін ад 25 студзеня 2008 г. прадугледжваў: «У выключных выпадках Бакі могуць у аднабаковым парадку ўводзіць захады нетарыфнага рэгулявання, прадугледжаныя сапраўдным Пагадненнем, на тэрмін, які не перавышае 6 месяцаў»[6]. У выніку гандлёвыя прадпрыемствы Беларусі сталі пераважна праводзіць закуп «бубак» на расійскіх складах у Маскве і Пецярбургу. Затым грузавымі аўтафургонамі «бубкі» перавозілі на склады пры гандлёвых цэнтрах у Мінску, дзе тыя прадаваліся па $30 за кг. Адтуль «наркатаксісты» (раздробныя наркагандляры, якія прадавалі на замову з аўтамабіляў) развозілі «бубкі» па сваіх мікрараёнах. Перапродаж 30 кг забруджанага макавай саломай насення па $40 за кг ($10 навару на кг) даваў «наркатаксісту» $300 навара за суткі. У выніку за 15 дзён раз’ездаў на месяц заробак «наркатаксіста» складаў $4500, з якіх $500 ішло на паліва і пачынку аўтамабіля, чысты прыбытак складаў $4000[5].

У 2011 г. сутачны абарот «бубак» налічваў 5,5 млрд рублёў ($981 тыс.), што складала 2007,5 млрд руб ($358,1 млн)[7] за год. Тым часам сума адміністрацыйных і судовых спагнанняў з боку Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь пры правапарушэннях у гандлі макам за 20 месяцаў са студзеня 2010 г. па жнівень 2011 г. склала 571,3 млн рублёў ($190,8 тыс.; 20 % дзённай выручкі ад гандлю «бубкамі» ў краіне). У ліпені 2011 г. Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь пачало канфіскацыі «наркатаксі» (аўтамабіляў, якія развозілі «бубкі» на замову). Крымінальная адказнасць з адбываннем зняволення прадугледжвалася пры выцягванні опію з насення мака. На пачатак лістапада 2011 г. кг «бубак» каштаваў у сталіцы Беларусі 220 тыс. рублёў ($25)[5].

Зноскі

  1. Святлана Барысенка. Арганізаваная злачыннасць цікавіцца «жывымі каштоўнасцямі» : газета. — 4 сакавіка 2011. — № 42 (26906). — С. 1-2. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  2. "Адзінае пагадненне аб наркатычных сродках 1961 г., папраўленае Пратаколам ад 25 сакавіка 1972 г." [англійская]. Збор дагавораў ААН. 2015. Архівавана з арыгінала 25 лістапада 2015. Праверана 27 лістапада 2015. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2015. Праверана 2 лістапада 2018.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2015. Праверана 2 лістапада 2018.
  3. "Адзінае пагадненне аб наркатычных сродках" [англійская]. Вікікрыніцы. 12 мая 2011. Праверана 27 лістапада 2015.
  4. Яўген Валошын. Чаму ў цэнтры сталіцы прадаецца опіум // Звязда : газета. — 25 чэрвеня 2010. — № 122 (26730). — С. 11. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  5. 1 2 3 Яўген Валошын. З-за чаго пастаўкі наркатычнага маку ў Беларусь не могуць спыніць // Звязда : газета. — 10 лістапада 2011. — № 214 (27078). — С. 5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  6. "Пагадненне аб адзіных захадах нетарыфнага рэгулявання ў дачыненні да трэціх краін" [руская]. Прававы партал Еўразійскага эканамічнага саюза. 6 лістапада 2012. Архівавана з арыгінала 6 лістапада 2012. Праверана 27 лістапада 2015.
  7. "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2011 год". Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 2012. Праверана 27 лістапада 2015.

Гл. таксама

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.