Нарвежская акадэмія навук
Дата заснавання 3 мая 1857 і 1811[1]
Кіраўнік Hans Petter Graver[d] і Lise Øvreås[d]
Сайт dnva.no (англ.) (нарв.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарвежская акадэмія навук (нарв.: Det Norske Videnskaps-Akademi, DNVA) — галоўная навуковая арганізацыя Нарвегіі.

Заснавана 3 мая 1857 года ў горадзе Хрысціянія як Навуковае таварыства Хрысціяніі (нарв.: Videnskabsselskabet i Christiania), але ў 1924 годзе змяніла назву на Нарвежскую акадэмію навук і літаратуры.

Акадэмія складаецца з двух аддзелаў: прыродазнаўчага і гісторыка-філасофскага.

Галоўная мэта акадэміі — садзейнічанне развіццю навукі ў Нарвегіі і рэпрэзентацыя нарвежскай навукі за мяжой. Акадэмія таксама прысуджае прэстыжную прэмію Абеля (матэматыка) і прэмію Каўлі (астрафізіка, нанатэхналогіі).

Нарвежская акадэмія навук мае 487 месцаў для нарвежскіх членаў і 408 месцаў для замежных членаў, што разам складае 895 членаў акадэміі.

Прэзідэнтам акадэміі абрана на перыяд 2022—2024 гадоў прафесар Lise Øvreås.

Зноскі

  1. ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.