Нарвежскае мора | |
---|---|
Размяшчэнне | Паўночны Ледавіты акіян |
Плошча | 1 340 000 км² |
Найбольшая глыбіня | 3970 м |
Сярэдняя глыбіня | 1600—1750 м |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Нарвежскае мора — ускраіннае мора Паўночнага Ледавітага акіяна, паміж Скандынаўскім паўвостравам, Шэтлендскімі, Фарэрскімі а-вамі, Ісландыяй і востравам Ян-Маен.
Абмывае заходнія берагі Нарвегіі. Плошча 1,4 млн км², глыбіня да 3970 м (сярэднія глыбіні — 1600—1750 м), салёнасць — каля 35 ‰. Аддзелена ад Атлантычнага акіяна падводным хрыбтом, на якім размешчаны Фарэрскія і Шэтлендскія а-вы; найбольшая глыбіня над хрыбтом не перавышае 600 м. Каля берагоў Нарвегіі водмелі (Лафатэнскія банкі і інш.). Тэмпература вады ў лютым 2—7 °C, у жніўні 8—12 °C. Праз мора ідзе цёплае Нарвежскае цячэнне, якое абумоўлівае яго незамярзальнасць. Прынівы паўсутачныя (да 3,3 м).
Развіта рыбалоўства і здабыча нафты. Важнейшыя парты — Тронхейм, Тромсё і Нарвік.
Літаратура
- Нарвежскае мора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.