Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Нарва (эст.: Narva) — горад у Эстоніі, уваходзіць у склад павета Іда-Віру, трэці па колькасці насельніцтва горад у краіне. Горад размешчаны на мяжы з Расіяй насупраць Івангорада, за 140 км на захад ад Санкт-Пецярбурга і за 210 км на ўсход ад Таліна. Нацыянальны склад: рускія — 88 %, іншыя народы (беларусы, украінцы, татары, армяне, немцы) — 7,5 %, эстонцы — 4,5 %.
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1171 годзе ў Наўгародскім летапісе. У пачатку XIII стагоддзя вядома як сяло Нарвія. У 1220—1346 гадах Нарва належала Даніі, а затым (да 1558 года) — Лівонскаму ордэну. У час Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў была ўзята рускімі войскамі (11 мая 1558 года), а ў 1581 годзе захоплена Швецыяй. У пачатку Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў руская армія аблажыла Нарву, але 19 лістапада ў Нарвскай бітве была разбіта шведскімі войскамі. 9 жніўня 1704 года рускія войскі ўзялі Нарву. Пасля заснавання крэпасцей Кранштат і Свеаборг Нарва страціла сваё стратэгічнае значэнне. У 1704—1722 гадах павятовы (пазней заштатны) горад Пецярбургскай губерні. Да сярэдзіны XIX стагоддзя ‒ буйны цэнтр тэкстыльнай прамысловасці. У лютым — сакавіку 1918 года атрады Чырвонай Арміі спынілі пад Нарвай наступ кайзераўскіх войскаў, якія акупавалі горад з 4 сакавіка па 28 лістапада 1918 года. 29 лістапада ў Нарве абвешчана Эстонская савецкая рэспубліка. З студзеня 1919 года ў складзе Эстоніі. З 21 ліпеня 1940 года горад Эстонскай ССР, якая ўвайшла 6 жніўня 1940 года ў склад СССР. З 17 жніўня 1941 года па 25 ліпеня 1944 года Нарва была акупаваная нацысцкімі войскамі.
Памятныя мясціны
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Райманд Куль, эстонскі дырыжор
- Міхаіл Сцяпанавіч Маслаў (педыятр)
- Ільмар Тамур, эстонскі тэатральны рэжысёр
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20211122093131/https://rus.err.ee/1608408941/predsedatelem-narvskogo-gorsobranija-izbrali-katri-rajk
- ↑ Land Board — 1990. Праверана 21 лістапада 2020.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 12 лютага 2008.
- Газета «Навіны Нарвы» (руск.)