Горад
Нарбона
фр.: Narbonne, акс.: Narbona
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
43°11′08″ пн. ш. 03°00′15″ у. д.
Ранейшыя назвы
Нарбо
Плошча
  • 172,96 км²[1]
Вышыня цэнтра
285 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 56 395 чал. (1 студзеня 2021)[3]
Нацыянальны склад
французы
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
11100[4]
Афіцыйны сайт
narbonne.fr (фр.)
Нарбона на карце Францыі
Нарбона (Францыя)
Нарбона

Нарбона (фр.: Narbonne, акс.: Narbona) — старажытны горад у французскім дэпартаменце Од, знаходзіцца за 12 км ад Ліёнскага заліва, на адгалінаванні Паўднёвага канала, які злучае Міжземнае мора з Атлантычным акіянам. Насельніцтва горада складае 46510 жыхароў (1999).

Гісторыя

Нарбона вырасла з паселішча Нарбо (па-лацінску: Narbo) — першай рымскай калоніі ў Галіі, заснаванай яшчэ ў 118 годзе да н.э. У той час горад стаяў на беразе Міжземнага мора і служыў важным марскім портам. У часы імперыі гэта быў таксама ваенны пункт і сталіца Паўднёвай, або Нарбонской Галіі. Пасля бітвы пры Нарбоне ў 436 годзе тут запанавалі вестготы. Адзін час Нарбона мела значэнне іх сталічнага граду. У 719759 гадах Нарбона і навакольная вобласць (Септыманія) валодалі сарацыны.

У Сярэднявеччы паўднёвая частка Нарбоны кіравалася графамі Тулузы, а паўночная — мясцовымі епіскапамі. Затым да XVI стагоддзя Нарбона складала самастойнае графства.

Славутасці

Сабор Святога Жуста, закладзены ў 1272 годзе, так і не быў дабудаваны. Ён знакаміты незвычайна высокімі хорамі і ў цэлым варты ўзоры гатычных храмаў поўначы Францыі. Базіліка святых Паўла і Сергія — адзін з першых на поўдні Францыі прыкладаў готыкі. Палац архіепіскапаў быў перабудаваны ў XIX стагоддзі; ад яго сярэднявечнага папярэдніка захавалася некалькі магутных вежаў. У цяперашні час у палацы размешчаны краязнаўчы музей.

Выхадцы

  • Святы Тэадард (пам. 893) — архібіскуп Нарбоны
  • Гіраўт Рык’е (каля 1230 — каля 1295) — апошні трубадур
  • Шарль Трэнэ (1913—2001) — папулярны спявак і кампазітар

Зноскі

  1. база даных аб французскіх камунахInstitut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  2. Sandre
  3. Populations légales 2021Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
  4. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.