Напа́лм (англ.: napalm — скарачэнне ад англ.: naphthenic acid — нафтэнавая кіслата і англ.: palmitic acid — пальмітынавая кіслата) — загушчаны бензін, ужываецца як запальная і агнямётная сумесь.
Напалм лёгка ўзгараецца, гарыць павольна (тэмпература полымя 900—1100 °C), добра прыліпае да аб'ектаў, у тым ліку вертыкальных паверхняў.
Гісторыя
Падчас Другой сусветнай вайны ў агнямётах ужываўся бензін, які мае невялікую глейкасць і таму згарае хутка. Патрабавалася рэчыва з павольным гарэннем, але высокай яго тэмпературай. Даваенныя распрацоўкі такога рэчыва патрабавалі дэфіцытнага каўчуку. Але ў 1942 годзе даследчыкамі з Гарвардскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам доктара Луіса Фізэра была знойдзена сумесь, якая не патрабавала каўчуку — напалм.
Упершыню напалм быў ужыты 17 ліпеня 1944 года пры налёце знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў Lockheed P-38 Lightning ВПС ЗША на склад нямецкага паліва ў Кутансе, Францыя.
Забарона на выкарыстанне
У 1980 годзе ААН была прынятая «Канвенцыя аб забароне ці абмежаванні выкарыстання пэўных відаў звычайнай зброі» і разам з ёй Пратакол III «Пратакол аб забароне ці абмежаванні выкарыстання запальнай зброі».
Станам на 2005 год Канвенцыю падпісалі 99 краін.[1]
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Зноскі
- ↑ http://archives.sipri.org/contents/library/AnnexA05.pdf Архівавана 10 чэрвеня 2009.