Напад на мытны пункт пад Мядзінінкаем
Помнік сямі літоўскім пасадаўцам у Медніках, забітым 31 ліпеня 1991
Помнік сямі літоўскім пасадаўцам у Медніках, забітым 31 ліпеня 1991
Месца нападу  СССР,  Літоўская ССР, ваколіцы Мядзінінкая
Мэта нападу мытны пункт Літоўскай рэспублікі
Дата ноч з 30 на 31 ліпеня 1991
Зброя тры АК74 з глушыцелямі
Загінулыя 7
Параненыя 1
Падазраваныя
  • Аляксандр Рыжоў
  • Андрэй Лакціёнаў
  • Канстанцін Міхайлаў
  • Чэслаў Млыннік

Напад на мытны пункт пад Мядзінінкаем — адзін з самых вядомых нападаў АМАП СССР на літоўскія памежныя пункты ў 1991 годзе. Напады пачаліся пасля таго, як Літва абвясціла сваю незалежнасць ад Савецкага Саюза 11 сакавіка 1990 года. У Літоўскай ССР не было дзяржаўнай мяжы з мытнымі або кантрольна-прапускнымі пунктамі. Зноў абвешчаная Літоўская Рэспубліка пачала ствараць Дзяржаўную памежную службу, якая таксама стала сімвалам барацьбы за незалежнасць. Савецкі ўрад разглядаў мытныя пасты як незаконныя і накіраваў АМАП супраць памежнікаў, асабліва ўздоўж усходняй мяжы з Беларуссю. Бяззбройныя мытнікі і паліцэйскія былі збітыя або забітыя, кантрольна-прапускныя пункты былі разбураныя. У двух нападах загінулі восем грамадзян Літвы. Каля 60 афіцэраў падвергліся нападу і былі параненыя, 23 пагранічныя пасты былі спаленыя або разбураныя.

Следства

Следства па справе аб гэтым расстрэле вялося на працягу 18 гадоў. Па версіі следства, у нападзе ўдзельнічалі байцы Рыжскага АМАПа пры садзейнічанні іх калегаў з Вільнюскага АМАПа. Гэты вывад быў зроблены не толькі на аснове паказанняў Томаса Шарнаса, але і па выніках ператрусу на базе Рыжскага АМАПу, дзе быў выяўлены адзін з трох аўтаматаў калібра 5,45, з якога былі здзейснены стрэлы.

Следства ўсталявала, што ў склад групы, якая ажыццявіла расстрэл, уваходзілі:

  • Аляксандр Рыжоў
  • Андрэй Лакціёнаў
  • Канстанцін Нікулін (пасля памяняў прозвішча на Міхайлаў)
  • Чэслаў Млыннік

11 мая 2011 г. Канстанцін Нікулін (Міхайлаў) быў прысуджаны ў Літве да пажыццёвага зняволення. Вільнюскі акруговы суд прызнаў яго вінаватым у расстрэле мытнікаў у Мядзінінкаі ў 1991 годзе. Астатніх абвінавачаных у гэтым злачынстве, у тым ліку былога кіраўніка рыжскага АМАПу Чэслава Млынніка, прыцягнуць да суду пакуль не ўдалося, бо Расія іх Літве не выдае.

Аляксандр Рыжоў у 2010 годзе быў асуджаны ў Расіі за арганізацыю злачыннай супольнасці і прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі. 29 ліпеня 2011 года, за два дні да 20-й гадавіны трагедыі, Вярхоўны суд Літвы перакваліфікаваў справу аб забойстве мытнікаў у Мядзінінкаі па артыкуле «Абыходжанне з людзьмі, якое не прадугледжана міжнародным правам». Гэта было звязана з тым, што гэты крымінальны артыкул не мае тэрміна даўніны, а артыкулы «тэрарыстычны акт» і «забойства двух і больш асоб», па якіх раней разглядалася гэтая справа, маюць тэрмін даўніны ў 20 гадоў, які скончыўся праз два дні пасля перакваліфікацыі.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.