Вёска
Налазкі
Налазкі на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Нала́зкі[1] (трансліт.: Nalazki, руск.: Налазки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 38 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 73 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На ўсходзе і поўдні праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Пясчанка (упадае ў возера Мяжа). На паўднёвым захадзе ляжыць лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе Гарадок — Мяжа.
Гісторыя
У першай палове 19 стагоддзя вёска ў Суражскім павеце Віцебскай губерні. У 1841 годзеадносілася да Цесцінскага праваслаўнага прыхода. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Зайкаўскай воласці Гарадоцкага павета, у складзе Мяжанскай сельскай грамады і Зайкаўскага праваслаўнага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе было 205 дзесяцін зямлі. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Мяжанскім сельсавеце Мяжанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе працавалі кузня, сталярня. Працавала школа па ліквідацыі непісьменнасці. З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 18 жыхароў. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў калгасе імя А. Я. Казлова. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы».
Насельніцтва
- 13 двароў, 90 жыхароў (1841)
- 12 двароў, 178 жыхароў (1905)
- 24 двары, 132 жыхары (1920)
- 37 двароў, 160 жыхароў (1926)
- 81 жыхар (1959)
- 85 жыхароў (1970)
- 13 гаспадаркі, 19 жыхары (2002)
- 3 гаспадаркі, 3 жыхары (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх