«Дзень Накба» (араб. يوم النكبة «дзень катастрофы») — памятная дата, што адзначаецца палесцінскімі арабамі 15 мая, на наступны дзень пасля дня заснавання Дзяржавы Ізраіль у 1948 годзе[1]. Накба для палесцінцаў у першую чаргу звязана з выгнаннем і ўцёкамі каля 700 000 арабскіх бежанцаў[2], а таксама з прайгранымі араба-ізраільскімі войнамі, са стратай сваёй радзімы і маёмасці. Па сённяшні дзень некаторыя захоўваюць пасведчанне аб нерухомасці, якая знаходзіцца на сучаснай тэрыторыі Ізраіля, і ключы ад былога дома, перадаючы іх па спадчыне сваім дзецям, каб тыя рана ці позна змаглі вярнуцца[3].
У гэты дзень арабы ў Ізраілі, Палесціне і некаторых іншых краінах праводзяць розныя памятныя дэманстрацыі, у тым ліку і пратэстныя акцыі супраць ізральскага ўрада. З прычыны гэтага, у 2009 годзе дэпутат ізраільскага Кнэсета Алекс Мілер ад партыі «НДІ» высунуў законапраект[4], згодна з якім удзел у дэманстрацыях у дзень Накба забараняецца. За парушэнне забароны дэманстрантамі прадугледжвалася пакаранне ад буйнога штрафу да трох гадоў турэмнага зняволення[5]. Аднак законапраект быў адхілены дэпутатамі.
У 2007 годзе па распараджэнні міністра адукацыі Ізраіля (2006—2009 гг.) Юлі Тамір у арабскіх школах краіны прадстаўлены падручнік, які распавядае пра падзеі, звязаных з Накбай. Згодна з Тамір «арабскія грамадзяне Ізраіля ведаюць пра канфлікт не са школьных падручнікаў. Яны жывуць у ім. Іх бацькі, сем’і, дзеці на свае вочы бачылі і бачаць усё гэта. Мне здаецца, мы павінны даць іх дзецям магчымасць даведацца праўду са школьнага падручніка»[6]. Лімор Ліўнат (міністр адукацыі ў 2001—2006 гг.) сцвярджала, што новаўвядзенне Юлі Тамір «у будучыні падштурхне арабскіх дзяцей на шлях барацьбы супраць Ізраіля».
У ізраільскай супольнасці, і яўрэйскай у цэлым, маецца пераважна негатыўнае стаўленне да гэтай адзначэння Накбы[7]. Арабскіх актывістаў крытыкуюць за параўнанне гэтай з’явы з Халакостам[8]. У Ізраілі адзначаецца, што бежанцы пакінулі свае дамы па сваёй волі, а акцэнтуецца на ізганіі 900 тысяч яўрэяў у той жа перыяд з арабскіх краін[9][10][11].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ BBC News | MIDDLE EAST | In pictures: 'Catastrophe Day' protests
- ↑ Morris, Benny (2003). The Birth of the Palestinian Refugee Problem Revisited. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-00967-7, p. 604.
- ↑ Этот палестинский дедушка во время накбы был выгнан из своего дома сионистами // Голос Палестины | صوت فلسطين (суполка ў «Вконтакте»)
- ↑ Катастрофа твоя и моя. Холокост, Накба и прошлое, которое не уходит. Архівавана 19 верасня 2010. Алек Эпштейн.
- ↑ «Авода» против запрета Накбы | Новости Израиля Архівавана 25 верасня 2018.
- ↑ http://www.svobodanews.ru/content/article/404409.html(недаступная+спасылка) Введение накбы в школьную программу раскололо Израиль
- ↑ http://www.svobodanews.ru/content/article/404409.html(недаступная+спасылка) Введение накбы в школьную программу раскололо Израиль.
- ↑ У арабов не было катастрофы, они её выдумали(недаступная спасылка) Шломо Авинери, «Гаарец», 11.05.2011
- ↑ «Накба — это чушь!»
- ↑ תנועת «אם תרצו» — נכבה חרטא! ImTirzu youtube (іўрыт)
- ↑ Ben Hartman; Lahav Harkov (13 May 2011). "Im Tirtzu launches campaign against 'myths' of the Nakba". Jerusalem Post. Праверана 15 May 2011.