Найвышэйшы пункт Гомельскай вобласці
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня220,7 м
Размяшчэнне
52°01′39″ пн. ш. 29°15′32″ у. д.
Краіна
ВобласцьГомельская вобласць
РаёнМазырскі раён
Горная сістэмаМазырская града 
Найвышэйшы пункт Гомельскай вобласці (Беларусь)
Найвышэйшы пункт Гомельскай вобласці
Найвышэйшы пункт Гомельскай вобласці
Найвышэйшы пункт Гомельскай вобласці (Гомельская вобласць)
Найвышэйшы пункт Гомельскай вобласці
Найвышэйшы пункт Гомельскай вобласці

Найвышэйшы пункт Гомельскай вобласці — безназоўны ўзгорак на ўсходзе Мазырскага раёна[1]. Знаходзіцца за 0,5 км на паўночны захад ад в. Булаўкі, за 0,6 км на поўдзень ад горада Мазыр і за 2,5 км на паўднёвы захад ад ракі Прыпяць[2]. Частка Мазырскай грады. Вышыня ўзгорка складае 220,7 м над узроўнем мора[2]. Гара размешчана на ўзлеску прыгараднага ляснога масіва. Вяршыня забяспечана не толькі геадэзічнай адзнакай вышыні, але і абсталяванай назіральнай вышкай[2].

Зноскі

  1. Гомельская вобласць // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  2. 1 2 3 Пасанен, В.Э. Вертикальная Беларусь : справочник-путеводитель по 125 уникальным и самобытным туристско-экскурсионным объектам Беларуси / В.Э. Пасанен, Е.А. Дикусар, В.Е. Подлисских. – Минск : Право и экономика, 2013. – 164 с.: ил. : - ISBN 978-985-552-253-0.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.