Помнік | |
Надмагільны помнік Янку Купалу | |
---|---|
53°54′34″ пн. ш. 27°35′10″ у. д. | |
Краіна | |
Горад | |
Скульптар | А. Анікейчык, А. Заспіцкі |
Архітэктар | М. Мызнікаў |
Дата пабудовы | 1971 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Надмагільны помнік Янку Купалу — помнік на Вайсковых могілках у Мінску, пастаўлены ў 1971 годзе на магіле класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы (1882—1942). Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптары Анатоль Анікейчык, Андрэй Заспіцкі, архітэктар Міхаіл Мызнікаў[1].
Побач пахаваная жонка паэта Уладзіслава Луцэвіч[2].
Апісанне
На фоне вертыкальнай сцяны вышынёй 4,1 м з гранітных блокаў бронзавая скульптурная фігура Янкі Купалы, вышыня якой складае 3 м. Паэт паказаны седзячы, прыхінуты спінай да сцяны, рукі апушчаны, у твары — сканцэнтраванасць, паэтычны парыў. Трактоўка мяккая, абагульненая, партрэтныя рысы дэталёва прапрацаваны[1].
Зноскі
- 1 2 400. Магіла Купалы Янкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ Інтэрактыўная мапа Вайсковых могілак. Спецпраект «Беларускі нацыянальны некропаль» // Радыё Свабода
Літаратура
- 400. Магіла Купалы Янкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
- Надмагільны помнік Янку Купалу на сайце «Архіварта»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.