Надзея Рыгораўна Грэкава | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка Аляксей Кляшчоў |
||||||
Папярэднік | Самуіл Касцюк | ||||||
Пераемнік | ? | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Васіль Казлоў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марк Рэпінскі | ||||||
Пераемнік | Рыгор Эйдзінаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 верасня 1910 |
||||||
Смерць |
6 студзеня 2001 (90 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Муж | Міхаіл Сяргеевіч Малінін | ||||||
Партыя | ВКП(б)-КПСС з 1932 года | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, прафсаюзны дзеяч | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | камунізм[1] і палітыка[1] | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
![]() |
Надзе́я Рыго́раўна Грэ́кава (17 верасня 1910, Мінск — 6 студзеня 2001, Масква) — палітычны і дзяржаўны дзеяч БССР[2].
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і рабочага-чыгуначніка. З дванадцаці гадоў працавала на мінскай швейнай фабрыцы «Кастрычнік»[2][3], была ўдарніцай сацыялістычнай працы другой пяцігодкі.
Актыўна займалася грамадскай дзейнасцю. У 1941 годзе скончыла Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК ВКП(б)[2][4]. Член ВКП(б) з 1932 года. З 1933 года на прафсаюзнай працы. З 1939 па 1952 год з’яўлялася членам Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі ВКП(б).
З 1937 года — загадчык аддзела, у 1938—1940 гадах — сакратар ЦК КПБ. У 1938 годзе Н. Р. Грэкава абрана на пост Старшыні Вярхоўнага Савета БССР (1938—1947)[2]. У 1943—1946 гадах займала пасаду намесніка старшыні Савета Народных Камісараў БССР. Пазней працавала на пасадах міністра харчовай прамысловасці БССР (1949—1952), першага намесніка міністра харчовай прамысловасці РСФСР (1949—1952)[2][5].
З 1953 года жыла ў Маскве.
Пахавана ў Маскве на Новадзявочых могілках[6].
Сям’я
Муж — Міхаіл Сяргеевіч Малінін (1899—1960), генерал, Герой Савецкага Саюза.
Змены ў беларускі правапіс
Надзея Грэкава была ініцыятарам змены напісання галоўнага пралетарскага лозунга на гербе БССР. Аўген Калубовіч апісваў гэта наступным чынам:
- Ну а Грэкава? — зноў перапыніў яго Я. Колас. Відаць было, што ён спяшаўся. Грэкава, працягваў К. Гурскі, загадала ўнесці ў правапіс дзве зробленыя ёю «папраўкі» ў лозунг «Пролетарыі ўсіх краёў, злучайцеся!» Па-першае, слова «злучайцеся» замяніць на «еднайцеся», бо вось яна як сакратар ЦК часта падпісвае «дырэктывы» калгасам, што ўжо пара пачынаць «злучную кампанію для ската»; таму заклік «злучайцеся!» у дачыненні да пралетарыяту «неяк нядобра гучыць». Па-другое, у слове «яднайцеся» пачатнае «я», хоць і стаіць у першым складзе перад націскам, павінна пісацца праз «е», бо могуць быць выпадкі, тлумачыла Грэкава, калі слова гэтае пры пісьме ці друку трэба пераносіць і тады пры падзеле яго можа выйсці «яд-». Для палітычнага лозунга гэта недапушчальнае і ЦК партыі на гэта не можа згадзіцца. Я. Колас нічога не адказаў. [7]
Узнагароды
- Два ордэны Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны першай ступені
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
- медалі
Памяць
- Іменем Н. Грэкавай названы парк у Мінску[8], у якім усталяваны мемарыяльны знак[9]. Кінастудыяй «Беларусьфільм» створаны дакументальны фільм «Два жыцця Надзеі Грэкавай» (2016).
Зноскі
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 7 сакавіка 2023.
- 1 2 3 4 5 Грекова Надежда Григорьева // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 169. — 737 с.
- ↑ Яніна Станіславаўна Мазурава Участие женщин в социалистической индустриализации страны
- ↑ Наталья Степуро. Надежда и опора. «Рэспублiка» (недаступная спасылка)
- ↑ Грекова Надежда Григорьевна [17.09.1910] . az-libr.ru.
- ↑ ГРЕКОВА (Грекова-Малинина) Надежда Григорьевна (1910 – 2001) . moscow-tombs.ru.
- ↑ Аўген Калубовіч. Якуб Колас і Янка Купала. Крокі гісторыі. Мінск, 1993. . knihi.com.
- ↑ Новые названия на карте Минска(недаступная спасылка)
- ↑ Мемориальный знак Надежде Григорьевне Грековой(недаступная спасылка)
Літаратура
- Филиппов С. Территориальные руководители ВКП(б) в 1934—1939 гг. Справочник. — Москва, РОССПЭН, 2016. (руск.)
- Грекова (Грек) Надежда Григорьевна // Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза (1898—1991). (руск.)