Надзея Анатольеўна Кучар
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 18 мая 1983(1983-05-18) (40 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас драматычнае каларатурнае сапрана[d]
Інструменты вакал
Жанры опера
Узнагароды
Залатая маска
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Надзея Анатолеўна Кучар (нар. 18 мая 1983, Мінск, Беларусь) — беларуская оперная спявачка (сапрана), салістка Муніцыпальнага тэатру Санцьяга, Вялікага Тэатру Жэневы і пермскага тэатру оперы і балету, запрошаная артыстка Вялікага тэатра Беларусі, пераможца конкурсу оперных спевакоў «Спявак Свету — 2015».

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску. Маці — Зоя Якаўлеўна (філолаг, Мінск, Беларусь), старэйшая сястра — Юлія (загадчыца касай у аддзяленні банка), сярэдняя сястра — Кацярына (рэжысёр масавых мерапрыемстваў), муж — Дзмітрый (сімфанічны дырыжор, Мінск, Беларусь)[1].

Вялікую ролю ў жыцці Надзеі адыграла РГА «Беларускі дзіцячы фонд»: у 7 гадоў будучай артыстцы паставілі «сардэчны» дыягназ, была патрэбная аперацыя, а на той час, 1990-і год, яе рабілі толькі ў адной клініцы ў СССР — у Каўнасе ў прафесара Юргіса Брэдзікіса. Для гэтага былі патрэбныя грошы, у бацькоў іх не было. Маці звярнулася ў Дзіцячы фонд, які ўзяў выдаткі на себя[2].

З 10 гадоў спявала ў дзіцячым хоры, саліравала да 17 гадоў. Першая песня, спетая сольна ў хоры, — «Радзіма мая дарагая» на музыку Уладзіміра Алоўнікава[3].

У 2003 годзе з адзнакай скончыла Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі па спецыяльнасці «Музыказнаўства» і тры сезоны адпрацавала ў хоры ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балету[3].

У 2006 годзе стала лаўрэатам 1 прэміі конкурсу вакалістаў у рамках Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа»(Магілёў, Рэспубліка Беларусь).

У 2007 годдзе — лаўрэат 1 прэміі двух Міжнародных конкурсаў: Бібігулуль Тулегенавай (Казахстан) і Ірыны Багачовай у Санкт-Пецярбургу.

Таксама ў 2007 годдзе адбыўся першы оперны дэбют у театры оперы і балету Санкт-Пецербургскай кансерваторыі — партыя Марфы ў оперы Рымскага-Корсакава «Царская нявеста». А ў 2009 ужо на прафесійнай сцэне — у Міхайлаўскім тэатры — Надзея дебютавала ў партыі Віалеты ў оперы Верддзі «Травіята». У гэтым жа тэатры яна выканала іншыя вядучыя партыі для лірыка-каларатурнага сапрана (Прынцеса Еўдасія ў оперы Галеві «Жыдоўка», Оскар у оперы Вердзі «Бал-Маскарад»).

Надея Кучар вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Так за час вучобы ў кансерваторыі пад кіраўніцтвам Сяргея Стадлера яна ўзяла ўдзел у шматлікіх праектах, выканаў партыю Лючыі («Лючыя дзі Ламмермур» Гаэтана Даніцэці), Марыі («Іван IV» Жоржа Бізэ), Серафіма («Хрыстос на Маслічнай гары» Людвіга ван Бетховена), сапрана ў Рэквіюме Моцарта.

У кастрычніку 2010 года ў Пекіне адбыўся першы сольны канцэрт на сцэне пекінскай канцэртная залы. Партыю фартэпіяна выканаў нязменны канцэртмайстар, лаурэат міжнародных конкурсаўв Дзмітрый Паўлій. У 2011 годзе скончыла Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава па спецыяльнасці «сольныя спевы» (клас прафесара Тамары Навічэнка; камерны клас — Ізотова Кіра Уладзіміраўна).

21 мая 2012 года выканала галоўную ролю ў прэмьернай расійскай пастаноўцы оперы Паскаля Дюсапена Меддзеятэрыял у межах 6-га Дзягілеўскага фестивалю ў Пермі[4][5], дырыжор — Тэадор Курэнтзіс. За гэтую ролю атрымала Залатую Маску [6].

У чэрвені 2012 года сумесна з дырыжорам Тэадорам Курэнтзісам і аркестрам MusicAeterna запісала праграму твораў французскага кампазітара часоў барока Рамо для лэйбла Sony Classical[7].

У верасні 2012 года Надзея выйграла Гран-Пры Міжнароднага конкурсу вакалістаў у Галандыі[8]. Таксама на гэтым конкурсе яна была ўзнагароджана прызом глядацкіх сімпатый і прызам за лепшаее выкананне абавязковага твора Еппе Муляйна Et fit lux[9].

У чэрвене 2014 г. жэбютавала ў ролі Эльвіры ў оперы В. Беліні «Пурытане» у Муніцыпальным тэатры Санцьяга, Чылі: пастанова Emilio Sagi, дырыжор José Miguel Pérez-Sierra.

20 кастрычніка 2014 года звуказапісваючая кампанія «Sony Classical» вырабіла дыск «Sound of Light»[10] з музыкай Жана-Філіпа Рамо (аркестр Musica Aeterna, дырыжор — Тэодор Курентзіс)

У красавіку 2015 года Надзея другі раз стала лаўрэатам прэміі Залатая маска ў намінацыі «Опера — Жаночая роля»[11] за выкананне партыі Доньі Ісабель, (Персел «Каралева індэйцаў», Тэатр оперы и балету, Перм)

У чэрвені 2015 года выйграла Міжнародны конкурс оперных спевакоў «Спявак Свету» (BBC Cardiff Singer of the World) у Кардыфе, на якім прадстаўляла родную Беларусь.[12]

У верасні 2015 года дэбютавала ў Вялікім Тэатры Жэневы ў ролі Мальды ў патрыятычнай оперы Джаакіна Расіні «Вільгельм Тэльм».[13]

З 2018 года — запрошаная артыстка Вялікага тэатра Беларусі.[14]

Рэпертуар

  • Н. А. Рымскі-Корсакаў, «Царская нявеста» (Марфа)
  • М. І. Глінка, «Жыццё за цара» (Антаніда)
  • Н. А. Мартынаў, «Вішнёвы сад» (Ранеўская)
  • В. Беліні, «Пурытане» (Эльвіра)
  • Дж. Вердзі, «Травіата» (Віалета)
  • Дж. Вердзі, «Бал-Маскарад» (Оскар)
  • В. А. Моцарт, «Чароўная флейта» (Царыца ночы)
  • В. А. Моцарт, «Вяселле Фігаро» (Графіня)
  • Г. Даніцэцці, «Лючыя ды Ламмермур» (Лючыя)
  • Ж. Бізэ, «Іван Грозны» (Марыя)
  • Ж. Ф. Галеві, «Жыдоўка» (Прынцэса Еўдоксія)
  • П. Дзюсапен, «Medeamaterial» (Медэя)
  • Ж. Масне, «Папялушка» (Фея)
  • Дж. Пучыні, «Багема» (Мюзетта)
  • Ж. Офенбах, «Казкі Гофмана» (Алімпія)
  • Г. Пёрсел, «Каралева індзейцаў» (Донья Ісабель)
  • І. С. Бах, Магніфікат (сапрана)
  • Л. В. Бетховен, «Хрыстос на Маслічнай гары» (Серафім)
  • В. А. Моцарт, Рэквіем (сапрана)
  • И. Стравінскі, «Свадебка» (сапрана)
  • Дж. Вердзі, Рэквіем (сапрано)
  • І. Брамс, Нямецкі реквіем (сапрана)
  • Г. Ф. Гендэль, Dixit Dominus (сапрана)
  • К. Орф, Карміна Бурана (сапрана)

Прызнанне

Першыя прэміі на конкурсе вакалістаў у межах міжнароднага фестывалю «Магутны Божа» (Магілёў, Беларусь, 2005), на Міжнародным конкурсе вакалістаў Бібігуль Тулегенавай (Алма-Ата, Казахстан, 2007), Міжнародным конкурсе оперных спевакоў «Санкт-Петербург» (2007), II Міжнародным конкурсе маладых оперных спевакоў памяці М. Д. Міхайлава ў Чэбаксарах (2011), Міжнароднага конкурсу вакалістаў у Галандыі, Міжнародны конкурс оперных спевакоў «Спявак Свету» (BBC Cardiff Singer of the World) (2015) і інш.

Паўфіналістка Міжнароднага конкурсу «Опералія» Пласіда Дамінга.

Заўвагі

  1. «Певица мира» Надежда Кучер: в детстве я была пацанкой и чуть не стала кондитером
  2. Salut, Надежда! Архівавана 20 студзеня 2021.
  3. 1 2 Мое первое соло — «Радзіма мая дарагая»
  4. Дягилевский фестиваль имени Курентзиса (обзор) — Академическая музыка — OpenSpace.ru
  5. Ъ-Газета — Одинокий голос женщины
  6. ЗОЛОТАЯ МАСКА / Надежда Кучер
  7. Минский государственный музыкальный колледж имени М. И. — Концерт-встреча с Надеждой Кучер Архівавана 13 ліпеня 2015.
  8. Internationaal Vocalisten Concours 's-Hertogenbosch — Wikipedia
  9. Nadine Koutcher- «Et fit lux» — International Vocalists Competition Holland (IVC) — September 2012 — YouTube
  10. диск «Sound of Light»
  11. Лауреаты премии «Золотая маска» 2015 Архівавана 9 ліпеня 2016.
  12. Беларуска Надзея Кучар перамагла на конкурсе «Спявак свету» ў Вялікабрытаніі Архівавана 19 верасня 2020.
  13. Беларуская оперная спявачка Надзея Кучар трыумфальна дэбютавала ў Вялікім Тэатры Жэневы Архівавана 12 верасня 2018.
  14. «Спявачка сусвету» Надзея Кучар стала запрошанай артысткай Вялікага тэатра Беларусі Архівавана 14 студзеня 2018.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.