Надзея — эмацыянальнае перажыванне, якое ўзнікае пры чаканні чалавекам нейкай жаданай падзеі, або прадугаданая магчымасць рэальнага здзяйснення чаго-небудзь. Надзея фармуецца ў выніку пазнання аб’ектыўных прычын, ад якіх залежаць чаканыя падзеі, або на аснове суб’ектыўнага эмацыянальнага вопыту (перажыванне радасці, няпоспеху і да т.п.), назапашанага ў мінулых падобных сітуацыях. Прадказваючы магчымае развіццё падзей у пэўных абставінах, надзея адыгрывае ролю ўнутранага рэгулятара, які дапамагае чалавеку вызначыць яго вынікі і мэтазгоднасць.
Гл. таксама
Літаратура
- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. — ISBN 985-11-0108-7
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Надзея
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.