Славутасць | |
Надбрамная царква Іаана Багаслова | |
---|---|
53°01′00″ пн. ш. 27°32′39″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Слуцк |
Канфесія | Праваслаўе |
Тып будынка | Царква |
Першае згадванне | XVII стагоддзе |
Будаўніцтва | 1870 |
Стан | страчана |
|
Надбрамная царква Іаана Багаслова — колішні праваслаўны храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці.
Гісторыя
Па звестках за 1678 год Троіцкі манастыр быў абнесены драўлянай сцяной. На вуліцы Трайчанскай знаходзілася драўляная брама, якая мела два ўваходныя праёмы і з бакоў фланкіравалася двума абарончымі вежамі. Паміж вежамі другім ярусам над уваходам размяшчалася драўляная царква святога Мікіты.
У 1870 годзе брама змяніла свой выгляд і над уваходным праёмам узводзіцца мураваная царква Іаана Багаслова. Пабудова атрымала сіметрычны пірамідальны характар у руска-візантыйскім стылі. Надбрамная царква — прамавугольны ў плане аб’ём з арачнымі ваконнымі праёмамі і схільным дахам, завершаны светлавым чацвярыком са зрэзанымі вугламі, які пакрываў гранёны шацёр з невялікім купалком. Прыпісалі Іаанабагаслоўскую царкву да духоўнага вучылішча, што знаходзілася побач з манастыром. Не стала манастырскай брамы ў 1930-я гады, на яе месцы быў узведзены корпус Дома афіцэраў[1].
Зноскі
Літаратура
- Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кн.1, Мн. 2000.