Нагіма Хамідулаўна Галеева | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Нагіма Хамідулаўна Галеева |
Дата нараджэння | 9 верасня 1949 (74 гады) |
Месца нараджэння | Санкт-Пецярбург |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Калектывы | Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета |
Нагіма Хамідулаўна Галеева (9 верасня 1949, Санкт-Пецярбург, Расія) – беларуская артыстка оперы (мецца-сапрана), камерная спявачка. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1994).
Жыццё і творчасць
Нарадзілася ў шматдзетнай сям'і рабочых, выхадцаў з Татарстана.
Скончыла Музычнае вучылішча пры Пецярбургскай кансерваторыі (1974, спевы, клас В.Цеплаухавай), Пецярбургскую кансерваторыю (1980, сольныя спевы, клас І.Аляксеева).
У 1967-80 працавала лабарантам шэрагу навуковых, вучэбных і праектных устаноў Санкт-Пецярбурга, у тым ліку ў 1969-77 у Тэхналагічным інстытуце.
У 1980-2011 годзе салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Да вяршынь творчасці адносяцца партыі ў операх Дж. Вердзі, у першую чаргу Амнерыс, Эбалі і Азучэна («Аіда», «Дон Карлас» і «Трубадур»). Сярод лепшых партый: Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна). Стварыла стылістычна дасканалы вобраз Графіні ў оперы П.Чайкоўскага) «Пікавая дама».
Гастраліравала ў Венгрыі, Германіі, Ізраілі, Іспаніі, Малдове, Партугаліі, Расіі, Украіне, Францыі, Швейцарыі і інш.
У 2011 годзе завяршыла кар'еру.
Рэпертуар
- Разіна («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні)
- Берта («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні)
- Аліса («Лючыя дзі Ламермур» Г.Даніцэці)
- Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі)
- Эбалі («Дон Карлас» Дж. Вердзі)
- Азучэна («Трубадур» Дж. Вердзі)
- Ульрыка («Баль-маскарад» Дж. Вердзі)
- Фенена («Набука» Дж. Вердзі)
- Мадалена («Рыгалета» Дж. Вердзі)
- Джавана («Рыгалета» Дж. Вердзі)
- Флора («Травіята» Дж. Вердзі)
- Эмілія («Атэла» Дж. Вердзі)
- Сузукі («Мадам Батэрфляй» Дж. Пучыні)
- Голас маці Антоніі («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха)
- Зібель («Фаўст» Ш.Гуно)
- Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ)
- Актавіян («Кавалер ружаў» Р.Штраўса)
- Вольга («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага)
- Ларына («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага)
- Няня («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага)
- Графіня («Пікавая дама» П. Чайкоўскага)
- Паліна («Пікавая дама» П. Чайкоўскага)
- Мілаўзор («Пікавая дама» П. Чайкоўскага)
- Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага)
- Шынкарка («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага)
- Марфа («Хаваншчына» М. Мусаргскага)
- Канчакоўна («Князь Ігар» А. Барадзіна)
- Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава)
- Лель («Снягурачка» М. Рымскага-Корсакава)
- Вясна («Снягурачка» М. Рымскага-Корсакава)
- Ахросімава («Вайна і мір» С. Пракоф'ева)
- Элен («Вайна і мір» С. Пракоф'ева)
- Санетка («Лэдзі Макбэт Мцэнскага павета» Д. Шастаковіч)
- Плацюхова («Агатка, або Прыезд пана» Я.Д. Голанда)
- Марта («Фаўст» А.Радзівіла)
- Ганна («Новая зямля» Ю.Семянякі)
- Квета («Князь Наваградскі» А. Бандарэнкі)
- Клара Цаханасян («Візіт дамы» С. Картэса)
- Партыя саліруючага мецца-сапрана ў Рэквіеме Дж.Вердзі
Ацэнка творчасці
Паводле водгукаў крытыкі, валодае моцным, прыгожага тэмбру голасам, высокай музычнай і сцэнічнай культурай.
Прызнанне
- Дыпламант IX Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі ()
- Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1994)