Вёска
Нагорнае
± |
Наго́рнае[1] (трансліт.: Nahornaje, руск.: Нагорное) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 24 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск.
Гісторыя
У 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
У 1905 годзе тут адбылося хваляванне сялян, якія зрабілі самавольную высечку памешчыцкага лесу. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 5 вяскоўцаў.
Да 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Савіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 28 двароў, 184 жыхары (1897)
- 283 жыхары (1939)
- 139 жыхароў (1970)
- 75 двароў, 102 жыхары (1998)
- 49 гаспадарак, 41 жыхар (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Літаратура
- Нагорная // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх