Нагачу
кіт.: 纳哈出
Нараджэнне XIV стагоддзе
Смерць 1388
Дзейнасць палкаводзец

Нагачу, Нахачу (кіт.: 纳哈出; каля 1320—1388) — лідар уранхайцаў, военачальнік дынастыі Паўночная Юань у Ляадуне і Маньчжурыі.

Біяграфія

Нагачу захаваў вернасць дынастыі Паўночная Юань і кантраляваў правінцыю Ляаян. У сярэдзіне 1380-х гадоў Нагачу падпарадкаваў сваёй уладзе мангольскія плямёны на шырокай тэрыторыі на поўнач ад Кітая, уключаючы сучасныя правінцыі Жэхэ і Ляанін. Нагачу ўмацаваўся на паўночным усходзе Кітая і меў дастаткова вялікія сілы, каб пагражаць уварваннем у створаную Мінскую імперыю у мэтах аднаўлення ўлады мангольскай дынастыі Юань у Кітаі.

У 1387 годзе мінскі імператар Чжу Юаньчжан арганізаваў вялікі ваенны паход супраць Нагачу ў Ляадун[1]. 200-тысячнай кітайскай арміяй камандаваў генерал Фэн Шэн. У яго падначаленні знаходзіліся генерал Фу Юдэ і Лань Юй, якія камандавалі асобнымі войскамі, а таксама прынц Чжу Дзі, камандуючы гвардыяй. Нагачу быў акружаны і вымушаны быў капітуляваць перад пераўзыходнымі сіламі кітайскай арміі. Нагачу і тысячы яго афіцэраў і сваякоў былі адпраўленыя ў ссылку ў Нанкін, першую сталіцу дынастыі Мін. Імператар дараваў Нагачу тытул маркіза і жалаванне ў 2000 пікулаў зерня, маёнтак у Цзянсу і асабняк у Нанкіне. Нагачу памёр блізу Учана 31 жніўня 1388 года, верагодна, ад празмернага ўжывання алкаголю, і быў пахаваны за межамі Нанкіна[2].

Зноскі

  1. Harmony and War: Confucian Culture and Chinese Power Politics, by Yuan-kang Wang
  2. Willard J. Peterson, John King Fairbank, Denis Twitchett. The Cambridge History of China, vol. 7, p. 158.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.