Навігацыя (navigatio, ад navigo — плыву на судне):
- Мараплаўства, суднаходства.
- Перыяд часу ў годзе, калі па мясцовых кліматычных умовах магчымае суднаходства.
- Асноўны раздзел суднакіравання, ў якім распрацоўваюцца тэарэтычныя абгрунтаванні і практычныя прыёмы кіравання суднаў.
На працягу шматлікіх стагоддзяў тэрмін навігацыя азначаў сукупнасць паказаных значэнняў. У XX стагоддзі, з развіццём навукі і тэхнікі, з'яўленнем паветраных суднаў, касмічных караблёў — новых аб'ектаў навігацыі, з'явіліся новыя сэнсавыя значэнні тэрміна. Цяпер, у агульным сэнсе, навігацыя — працэс кіравання некаторым аб'ектам (які мае уласныя сродкі перамяшчэння) у вызначанай прасторы перамяшчэння. Складаецца з двух асноўных частак:
- тэарэтычнае абгрунтаванне і практычнае ўжыванне метадаў кіравання аб'ектам;
- маршрутызацыя, выбар аптымальнага шляху руху аб'екта ў прасторы.
Віды навігацыі
- Астранамічная навігацыя — метад вызначэння каардынат суднаў і лятальных апаратаў, заснаваны на выкарыстанні радыёвыпраменьвання або светлавога выпраменьвання нябесных свяцілаў.
- Астраінерцыйная навігацыя — метад навігацыі касмічнага лятальнага апарату, пры якім камбінуюцца сродкі інерцыйнай навігацыі і астранамічнай навігацыі.
- Біянавігацыя — здольнасць жывёлін выбіраць напрамак руху пры рэгулярных сезонных міграцыях.
- Паветраная навігацыя — прыкладная навука аб дакладным, надзейным і бяспечным кіраванні ў паветры лятальных апаратаў.
- Інерцыйная навігацыя — метад вызначэння параметраў руху і каардынат аб'екта, які патрабуе знешніх арыенціраў або сігналаў.
- Інфармацыйная навігацыя — працэс праводу карыстальніка па лагічна звязаных дадзеных.
- Касмічная навігацыя — кіраванне рухам касмічнага лятальнага апарату.
- Марская навігацыя — асноўны падзел суднакіравання.
- Радыёнавігацыя — тэарэтычныя пытанні і практычныя прыёмы кіравання суднаў і лятальных апаратаў з дапамогай радыётэхнічных сродкаў і прыладаў.
- Спадарожнікавая навігацыя — практычнае ўжыванне сродкаў GPS/ГЛОНАСС для вызначэння месцазнаходжання і напрамку руху.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Навігацыя
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.