Навуць
Характарыстыка
Даўжыня 31 км
Басейн 269 км²
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне за 3,5 км на паўночны захад ад вёскі Навуць
  Каардынаты 52°18′00″ пн. ш. 27°55′15,57″ у. д.
Вусце рака Скрыпіца
  Месцазнаходжанне за 3,8 км на поўдзень ад вёскі Пасека
  Каардынаты 52°05′25,37″ пн. ш. 27°56′25,90″ у. д.
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Скрыпіца  Прыпяць  Дняпро  Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Жыткавіцкі раён
physical
Навуць (рака)
Навуць (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

На́вуць, Роў — рака ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Скрыпіца (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 31 км[1]. Плошча вадазбору 269[2] км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца ў сутоках каналаў Страявы і Жыткавіцкі, за 3,5 км на паўночны захад ад вёскі Навуць, вусце за 3,8 км на поўдзень ад вёскі Пасека. Даліна невыразная. Рэчышча каналізавана на ўсім працягу (22 км ад вытоку[3]). Вадазбор нізінны. Асноўны прыток — Рудзянецкі канал (злева). Выкарыстоўваецца для напаўнення сажалак рыбгаса «Чырвоная Зорка» і ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.

Флора

Воды ракі насяляюць 50 відаў водарасцей[4].

Зноскі

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 113. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 448.  588 с., іл. 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 21, 22. — 68 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.