Навум Мееравіч Гурвіч
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1901(1901-06-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 1991(1991-03-11) (89 гадоў)
Адукацыя
Тэатр
Член у

Навум Мееравіч Гу́рвіч (18 чэрвеня 1901, Мінск11 сакавіка 1991) — беларускі артыст балета.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 чэрвеня 1901 года ў Мінску.

У 1928—1930 гадах вучыўся ў балетным класе Беларускага музычнага тэхнікума, у 1930—1933 гадах — у Беларускай студыі оперы і балета.

У 1933—1958 гадах — артыст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, у 1942—1943 — у Казахскім тэатры оперы і балета.

Памёр 11 сакавіка 1991 года.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў‎ з 1947 года.

Творчасць

Характарны танцоўшчык. Выконваў ігравыя партыі, характарныя і народныя танцы ў балетах «Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага (Ротбарт; танцы іспанкі, мазурка), «Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева (бацька Марыі; кракавяк, мазурка), «Князь-возера» В. Залатарова (Ігнат), «Салавей» М. Крошнера (Настаўнік танцаў), «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні (цыганскі танец), «Чырвоны мак» Р. Гліэра (танцы матросаў, Феніксаў, факстрот, 1933; танец чорных воінаў, 1947), «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (арагонес, эспада, 1934; лаліта, фанданга, 1947), «Марная засцярога» П. Л. Гертэля (цыганскі танец), «Арлекінада» Р. Дрыга (Сябры Каламбіны, танец Дам і Валетаў, іспанскі), у операх «Кармэн» Ж. Бізэ, «Пікавая дама» П. Чайкоўскага (пастараль), «Фаўст» Ш. Гуно, «Страшны двор» С. Манюшкі, «Травіята» Дж. Вердзі.

Зноскі

    Літаратура

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.