Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі
Міжнародная назва Scientific and Practical Center of the National Academy of Sciences of Belarus on Animal Husbandry
Дата заснавання 1949
Год рэарганізацыі 2006
Тып рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Генеральны дырэктар Дзмітрый Міхайлавіч Багдановіч
Юрыдычны адрас  Беларусь, 222160, Мінская вобл., г. Жодзіна, вул. Фрунзэ, 11.
Сайт belniig.by

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснаваны ў 1949 як Інстытут жывёлагадоўлі АН БССР. У 1957—1961 — у складзе АСГН БССР, у 1992—2002 — у складзе Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. З 2002 — Інстытут жывёлагадоўлі Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі. У 2006 пераўтвораны ў Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі.[1]

Дзейнасць

Асноўная мэта дзейнасці цэнтра — канцэнтрацыя навуковага патэнцыялу краіны для павышэння эфектыўнасці жывёлагадоўлі шляхам комплекснага правядзення навуковых даследаванняў і ўкаранення навуковых распрацовак у вытворчасць, аўтарскага іх суправаджэння, а таксама павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў жывёлагадоўлі праз курсы, семінары, канферэнцыі, аспірантуру і дактарантуру.

Структура

Лабараторыі

  • Лабараторыя развядзення і селекцыі малочнай жывёлы
  • Лабараторыя развядзення і селекцыі свіней
  • Лабараторыя гібрыдызацыі ў свінагадоўлі
  • Лабараторыя ўзнаўлення, трансплантацыі эмбрыёнаў і трансгенезу жывёл
  • Лабараторыя малекулярнай біятэхналогіі і ДНК-тэставання
  • Лабараторыя распрацоўкі інтэнсіўных тэхналогій вытворчасці малака і ялавічыны
  • Лабараторыя кармлення малочнай жывёлы
  • Лабараторыя кармлення і фізіялогіі харчавання буйной рагатай жывёлы
  • Лабараторыя вытворчасці свініны і зоагігіены
  • Лабараторыя інфармацыйна-тэхналагічных аўтаматызаваных сістэм у племянной жывёлагадоўлі
  • Лабараторыя конегадоўлі, зверагадоўлі і дробнай жывёлагадоўлі
  • Лабараторыя тэхналогіі кормавытворчасці і біяхімічных аналізаў
  • Лабараторыя кармлення свіней
  • Лабараторыя тэхналагічнага праектавання
  • Доследна-эксперыментальная навукова-вытворчая лабараторыя кармавых дабавак і біяпрадуктаў

Даччыныя і падначаленыя ўстановы

Кіраўніцтва

  • Харытон Сцяпанавіч Гарагляд — дырэктар Інстытута жывёлагадоўлі АН БССР у 1950—1954
  • Міхаіл Фёдаравіч Габышаў — дырэктар у 1954—1958
  • Віталь Сцяпанавіч Антанюк — дырэктар БелНДІ жывёлагадоўлі ў 1974—1987
  • Іван Паўлавіч Шэйко — у 1990—1995 намеснік дырэктара па навуковай працы, у 1996—2006 — дырэктар БелНДІ жывёлагадоўлі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, Інстытута жывёлагадоўлі НАН Беларусі, з 2006 — першы намеснік генеральнага дырэктара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі»
  • Мікалай Андрэевіч Папкоў — генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі ў 2006—2021[2]
  • Дзмітрый Міхайлавіч Багдановіч — генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі з 2021
  • Уладзімір Мікалаевіч Цімашэнка — намеснік дырэктара з 1996

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.