Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем БДУ
Матчына кампанія БДУ

Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў арганізаваны на базе даследчых груп пры кафедрах хімічнага факультэта БДУ ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 22 лістапада 1977 г. № 371 і пачаў функцыянаваць з 1 сакавіка 1978 года.

Пасля дзяржаўнай перарэгістрацыі ў канцы 1999 года інстытут называецца — Установа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем» (НДІ ФХП БДУ).

Асноўныя задачы

  • арганізацыя і правядзенне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і тэхналагічных работ па найбольш актуальных праблемах хімічных і сумежных навук, а таксама ажыццяўленне навукова-інавацыйнай дзейнасці ў галіне хіміі і хімічнай тэхналогіі;
  • падрыхтоўка сумесна з навучальнымі падпадзяленнямі БДУ высокакваліфікаваных спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па хімічных спецыяльнасцях, падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі (кандыдатаў і дактароў навук) для навукова-тэхнічнага комплексу і народнай гаспадаркі рэспублікі.

Напрамкі навуковых даследаванняў на 2016—2020 гады

Напрамкі навукова-тэхнічнай дзейнасці на 2016—2020 гады

  • Энергетыка і энергаэфектыўнасць, атамная энергетыка
  • Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць
  • Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць
  • Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка
  • Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія
  • Бія- і нанаіндустрыі

Навуковыя падраздзяленні

  • Лабараторыя хіміі поліцукрыдаў
  • Лабараторыя каталізу полімерызацыйных працэсаў
  • Лабараторыя паліваў, масел і кармоў
  • Лабараторыя нанахіміі
  • Лабараторыя хіміі тонкіх плёнак
  • Лабараторыя хіміі кандэнсаваных асяроддзяў
  • Лабараторыя раствораў цэлюлозы і прадуктаў іх перапрацоўкі
  • Лабараторыя структурна-хімічнага мадыфікавання палімераў
  • Лабараторыя біяхіміі лекавых прэпаратаў
  • Лабараторыя хіміі свабодна-радыкальных працэсаў
  • Лабараторыя фізіка-хімічных метадаў даследавання
  • Лабараторыя іонаметрыі і хімічнай метралогіі
  • Лабараторыя вогнетушачых матэрыялаў
  • Лабараторыя неарганічных сарбентаў і антыкаразійных пакрыццяў
  • Навукова-інавацыйны аддзел
  • Цэнтр калектыўнага карыстання ўнікальным навуковым абсталяваннем
  • Орган па сертыфікацыі паліваў і хімічнай прадукцыі

Навукова-тэхнічныя распрацоўкі

Дырэктары

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.