Вёска
Навое
Навое на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Наво́е[1] (трансліт.: Navoje, руск.: Новое) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стрыгінскага сельсавета. Размешчана за 11 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
Паводле перапісу 1897 года вёска ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічала кузня.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 была ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе пад назвай Новы ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства. У 1920-я г. ў вёсцы была створана ячэйка КПЗБ.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Совінскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 9 жыхароў вёскі. На фронце загінулі 25 воінаў-землякоў.
У 1949 годзе быў створаны калгас «Савецкая Беларусь», 25 ліпеня 1951 года ён увайшоў у склад калгаса імя Кірава (цэнтр — в. Стрыгінь). З 16 ліпеня 1954 года ў Стрыгінскім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 года ў калгасе імя Кірава.
Планіроўка
Планіровачна складаецца з 2 паралельных вуліц, арыентаваных з поўначы на поўдзень, іх (з захаду на ўсход) перасякаюць альбо злучаюць некалькі правулкаў.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 53 двары, 309 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 107 двароў, 212 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Новае. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх