Вёска
Навасады
± | ||||||||||||||||||||
Наваса́ды[1] (трансліт.: Navasady, руск.: Новосады) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 25 км ад Баранавіч, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст. Насельніцтва 70 жыхароў, 35 гаспадарак (2005).
Гісторыя
Паводле перапісу 1897 годзе ў Востраўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін, школа граматы, крама, карчма. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Востраўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Уцёскага сельсавета[2].
Інфраструктура
Працуе магазін.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 105 двароў, 732 жыхары.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 70 жыхароў, 35 гаспадарак.
Славутасці
Страчаная спадчына
- Капліца.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Навасады (Баранавіцкі раён)