Наваса | |
---|---|
амер. англ.: Navassa Island | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 5,2 км² |
Насельніцтва | 0 чал. (2012) |
Размяшчэнне | |
18°24′00″ пн. ш. 75°00′30″ з. д. | |
Акваторыя | Карыбскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Наваса (англ.: Navassa Island, па-крэольску: Lanavaz ці Lavash) — невялікі востраў у Карыбскім моры, паміж Гаіці і Ямайкай. З'яўляецца тэрыторыяй, залежнай ад Злучаных Штатаў Амерыкі. На востраў прэтэндуе і Гаіці.
Востраў быў адкрыты ў 1502 годзе Хрыстафорам Калумбам. У XVII i XVIII стагоддзях заставаўся пірацкай базай. У другой палове XIX стагоддзя былі адкрыты радовішчы гуана, і на востраў заявілі правы ЗША ў 1857 годзе. Хутка запасы гуана скончыліся, і востраў быў пакінуты.
Пасля адкрыцця Панамскага каналу востраў апынуўся ў цэнтры гандлёвых марскіх шляхоў. На Навасе дзейнічаў (да 1996 года) вялікі марскі маяк.
У 1999 годзе востраў быў абвешчаны запаведнай зонай. Акрамя гэтага, Наваса мае важнае ваеннае значэнне: у 160 км знаходзіцца кубінскае ўзбярэжжа.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Наваса
- Fabio Spadi (2001), Navassa: Legal Nightmares in a Biological Heaven? Архівавана 22 студзеня 2011. Boundary & Security Bulletin.