Наварасійская губерня | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1764 і 12 (23) снежня 1796 | ||
Дата скасавання | 1783 і 1802 | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Наварасійская губерня — назва дзвюх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Расійскай імперыі.
Наварасійская губерня (1764—1783)
Створана 22 сакавіка 1764 года на Правабярэжнай Украіне на землях Новай Сербіі і Наваслабодскага казацкага палка з цэнтрам у крэпасці Святой Лізаветы. Падчас рэформы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Расійскай імперыі тэрыторыя губерні ўвайшла ў склад Кацярынаслаўскага намесніцтва, заснаванага ў 1783 годзе.
Наварасійская губерня (1796—1802)
Створана ў 1796 годзе на тэрыторыі былых Кацярынаслаўскага намесніцтва, Вазнясенскага намесніцтва і Таўрычаскай вобласці. 8 кастрычніка 1802 года скасавана, на яе месцы былі створаны Кацярынаслаўская, Мікалаеўская і Таўрычаская губерні.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Наварасійская губерня
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.