Горад
![]()
Навадзвінск на карце Расіі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||
Навадзвінск[1] (руск.: Новодвинск) — горад (з 1977 года) у Расіі, у складзе Архангельскай вобласці. Насельніцтва 42,9 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1936 годзе як пасёлак пры цэлюлозна-папяровым камбінаце.
Горад размешчаны на левым беразе рэкі Паўночная Дзвіна, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Ісакагорка, за 20 км на поўдзень ад Архангельска. Вядучыя прадпрыемствы горада — Архангельскі ЦПК, завод жалезабетонных вырабаў, Архангельскі фанерны завод.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — карта Архангельскай вобласці
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.