Новагародскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Новагародак |
Дата ўтварэння | 1507 |
Дата скасавання | 1795 |
Насельніцтва | гл. Насельніцтва |
Плошча | 24,5[1] тыс. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Новагародскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стст. Сталіца — Наваградак.
Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 38%[2].
Мяжа са Слонімскім паветам ішла па рацэ Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павета паміж Сталавічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам з іншага.
У склад Новагародскага павета ўваходзілі тэрыторыі Новагародскага гродавага, Глускага і Клецкага старостваў (дзяржаўных воласцей), а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі. Улучаў наступныя гарады і мястэчкі: Навагрудак, Нясвіж, Мір, Любча, Клецк, Цімкавічы, Карэлічы, Стоўбцы, Свержань, Мыш, Рубяжэвічы, Ляхавічы, Здзецел і інш.
Зноскі
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego - Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).
Літаратура
- Насевіч В. Новагародскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Powiat nowogródzki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 258