Абэ Набуюкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
阿部信行 | |||||||
|
|||||||
Манарх | Сёва | ||||||
Папярэднік | Хіранума Кіітыра | ||||||
Пераемнік | Ёнай Міцумаса | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Каіса Куніякі | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 лістапада 1875 |
||||||
Смерць |
7 верасня 1953 (77 гадоў) |
||||||
Жонка | Абэ Міцука | ||||||
Нацыянальнасць | Японец | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, афіцэр | ||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Imperial Japanese Army[d] | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абэ Набуюкі (яп.: 阿部信行, 24 лістапада 1875 — 7 верасня 1953) — генерал Імператарскай арміі Японіі, генерал-губернатар Карэі і 36-ы прэм’ер-міністр Японіі.
Юнацкасць і ваенная кар’ера
Абэ нарадзіўся ў сям’і былога самурая ў горадзе Канадзава. Ён вучыўся ў вышэйшай школе Хібія, а затым — у вышэйшай школе № 4. У студэнцкія гады ён запісаўся добраахвотнікам у армію і ўдзельнічаў у япона-кітайскай вайне 1894—1895 гадоў.
Пасля перамогі Абэ скончыў Ваенную акадэмію Імператарскай арміі, потым Вышэйшую ваенную акадэмію. Генерал Аракі Садаа вучыўся з ім у адным класе. З 1918 па 1921 гады Абэ быў камандуючым Трэцяга артылерыйскага палка. Полк быў пасланы ў Расію падчас грамадзянскай вайны, але не прымаў удзелу ў баявых дзеяннях.
У 1933 годзе Абэ стаў генералам арміі і галоўнакамандуючым Тайванскай арміі. У 1936 ён быў перакладзены ў рэзерв.
Прэм’ер-міністр Японіі
Пасля адстаўкі кабінета Хіранумы Кіітыра, чыноўнікі высунулі на вызваленую пасаду прэм’ера кандыдатуры Каноэ Фумімара і Хіроты Кокі, а ваенныя — генерала Угакі Кадзусігэ. Гэнро Саёндзі Кімоці не падтрымаў ніводнага з кандыдатаў. Неўзабаве Угакі захварэў і быў шпіталяваны. Новым кандыдатам ад ваенных стаў Абэ, які быў кампраміснай фігурай, з прычыны таго, што ён не належаў ні да адной групоўкі ўнутры арміі.
На пасадзе прэм’ер-міністра Абэ абвясціў нейтралітэт Японіі ў Другой сусветнай вайне. Ён быў перакананым праціўнікам саюза Японіі з Трэцім рэйхам і фашысцкай Італіяй.
Паколькі Абэ не карыстаўся падтрымкай японскіх палітычных партый, у студзені 1940 года ён быў вымушаны сысці ў адстаўку.
Пасля адстаўкі
У 1942 годзе Абэ стаў членам Палаты Лордаў у японскім парламенце, а ў 1944 годзе змяніў Койса Куніякі на пасадзе генерал-губернатара Карэі. Пасля капітуляцыі Японіі ў Другой сусветнай вайне Абэ перадаў паўнамоцтвы камандуючаму войскамі ЗША ў Карэі Джону Ходжу.
Пазней Абэ быў звольнены з дзяржаўнай службы і арыштаваны акупацыйнай адміністрацыяй ЗША. На судзе ён быў цалкам апраўданы і неўзабаве выпушчаны на свабоду.