М-111-90

Будаваўся 1976ц.ч.
ДБК №1, №2
Краіны ўзвядзення Сцяг Беларусі Беларусь
Гарады ўзвядзення Мінск, Мінская вобласць
Агульныя канструктыўныя звесткі
Тыпы блок-секцый 12БС, 12БО, 16БО, БС-40, БС-41
Канструктыўны крок 3600 мм.
Вышыня памяшканняў 2800 мм.
Колькасць паверхаў 5, 9, 10, 12, 16, 19
Колькасць кватэр на паверсе Ад 4 да 7
Інжынернае абсталяванне
Колькасць грузавых ліфтаў 1
Колькасць пасажырскіх ліфтаў 1 ці 2
Смеццеправод Ёсць
Сістэма дымавыдалення Сістэма супрацьдымнай вентыляцыі
Сістэма ацяплення Цэнтральная вадзянога ацяплення

М-111-90 — тыпавая серыя панэльных дамоў. Спраектавана ў сярэдзіне 1970-х гадоў і выраблялася на ДБК-1, ДБК-2 горада Мінска з 1976 года[1]. Гэтая серыя — адна з найбуйнейшых у Мінску. Дамы гэтай серыі магчыма таксама ўбачыць у Жодзіна, Барысаве і іншых населеных пунктах Беларусі.

Серыя з'яўляецца мадыфікацыяй серыі 111-90, дамы якой магчыма знайсці ў Новасібірску, Казані, Вялікім Ноўгарадзе і Растове-на-Доне.

З пачатку 1980-х гадоў гэтыя дамы пачалі будаваць практычна ва ўсіх новых мікрараёнах Мінска: напрыклад, у Паўднёвым-Захадзе, Малінаўцы, Уруччы. Дамы дадзенай серыі будуюцца і сёння. З 1983 з'явіліся 16-павярховая мадыфікацыя, а 3 1997 — 19-павярховая[2]. У 1998 годзе з'явілася мадыфікацыя 12-павярховай версіі, званая БС40-БС41[3].


Канструкцыйныя асаблівасці

Дамы гэтай серыі маюць яскравую канструкцыйную асаблівасць — наяўнасць незадымляльных пераходаў паміж лесвічнай клеткай і ліфтавым холам. Экраны гэтых пераходаў маюць разнастайнае афармленне (12-павярховая мадыфікацыя). Аднак у пазнейшых 12-павярховых мадыфікацыях (БС40-БС41) ад іх адмовіліся.


М-111-90М-111-90БС40-БС41
Гады1976-1997з 1983з 1998
Колькасць паверхаў1216-1910
Кватэр на паверсе4 ці 674 ці 5
Вышыня паверху, м2,642,642,64
Таўшчыня вонкавых сцен, мм300350350
Таўшчыня перакрыццяў, мм160160160
Санвузеласобныасобныасобны

Жылыя будынкі серыі М-111-90 будуюцца ў двух варыянтах: гэта шматсекцыйныя 9-, 10-павярховыя і аднасекцыйнныя 16-19-павярховыя. У кропкавых аднасекцыйных жылых дамах шырока выкарыстоўваюцца кухні з эркерамі, развітыя па плошчы летнія памяшканні з павялічанай плошчай шклення і паніжаным глухім экранам агароджы. У 9-, 10-павярховых жылых дамах магчыма будаўніцтва кватэр у двух узроўнях. Таўшчыня вонкавых сценавых панэляў гэтай серыі — 300 мм, пры гэтым пласт уцяпляльніка — 160 мм. Канструкцыйны крок — 3,6 м, вышыня паверху — 2,8 м. Гарызантальны вонкавы стык грэбневы.[4]

Крытыка[5]

На даўгавечнасць будынкаў серыі М-111-90 у значнай меры ўплывае недасканаласць канструкцыі стыкаў панэляў: недастатковая гібкасць сувязяў у стыках, негерметычнасць запаўнення масцікай і г.д. Гэта выклікае працечкі, карозію закладных дэталяў, прадзіманне памяшканняў, а гэта азначае незадавальняючы тэмпературна-вільготнасны рэжым. Стыкі знаходзяцца ў незадавальняючым стане і маюць патрэбу ў рамонце і заладжванні, гэта асноўная праблема будынкаў дадзенай серыі.

Зноскі

  1. Онлайн каталог тыпавых квартэр. Архівавана 1 лютага 2014.
  2. Афіцыйны сайт МАПІД. Архівавана 1 лютага 2014.
  3. Афіцыйны сайт МАПІД. Архівавана 1 лютага 2014.
  4. Ольга Зимина Индустриальное домостроение: на пути развития // Жилищное строительство № 32 (437), 2011.
  5. Шепс Р. А., Старцева Н. А. Актуальные проблемы реконструкции зданий старой застройки с применением энергосберегающих технологий Архівавана 3 лютага 2014.: Даклад на IV Міжнароднай студэнцкай электроннай навуковай канферэнцыі. — ВДАБУ, 2012.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.