Міхаіл I Рангавэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Μιχαήλ Α' Ραγκαβής | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стаўракій | ||||||
Пераемнік | Леў V Армянін | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 770 |
||||||
Смерць |
11 студзеня 844 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Нікіфара[d] | ||||||
Бацька | Феафілакт Рагнавэ[d] | ||||||
Жонка | Пракопія[d] | ||||||
Дзеці | Феафілакт[d], Ігнацій[d] і Saint Paul of Xeropotamou[d] | ||||||
Нацыянальнасць | Грэк | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл I Рангавэ (? — 844) — візантыйскі імператар, які кіраваў у 811—813 гадах.
Біяграфія
Міхаіл быў сынам начальніка Эгейскага флоту Феафілакта Рангавэ. Пасля таго, як ён ажаніўся з Пракопіяй, дачкой імператара Нікіфара I, атрымаў пасаду курапалата ў 802 годзе. Калі Пракопія не змагла пераканаць свайго хворага брата імператара Стаўракія назваць Міхаіла сваім пераемнікам, той у кастрычніку 811 годзе пры дапамозе сваіх прыхільнікаў захапіў уладу, зрынуўшы Стаўракія. Па словах Феафана, Міхаіл быў добрым, але не ўмелым у кіраванні і па-рабску адданы Феактысту і іншым военачальнікам. Міхаіл пакінуў умераныя падаткі, усталяваныя Нікіфарам, а таксама шчодра раздаваў грошы арміі, царкве і народу.
У 812 годзе Міхаіл пачаў перамовы з каралём франкаў Карлам і прызнаў таго імператарам. У абмен на гэта прызнанне Венецыя была вернута ў склад Візантыйскай імперыі. На яго долю выпала цяжкая вайна з балгарамі, распачатая яго цесцем. У 812 годзе балгары ўзялі Месемврыю, падышлі да сцен Канстанцінопаля, але былі адбіты. 22 чэрвеня 813 года рамейскае войска сустрэлася з балгарскім ханам Крумам пад Версінікамі, непадалёк ад Андрыянопаля, і пацярпела ад яго разгромнае паражэнне, прычым грэкі пусціліся наўцёкі раней, чым балгары паспелі на іх напасці. Праклінаючы баязлівасць воінаў, Міхаіл вярнуўся ў Канстанцінопаль. На чале арміі ён пакінуў свайго вайскавода, Льва Армяніна. Даведаўшыся ў хуткім часе, што той абвясціў сябе імператарам краіны, Міхаіл неадкладна склаў з сябе ўладу і пастрыгся ў манахі[1]. Ён сканаў 11 студзеня 844 года.
Характар
Як чалавек велікадушны і не срэбралюбівы, ён суцешыў і ўзнагародзіў усіх пакрыўджаных Нікіфарам, падарункамі прыцягнуў да сябе сенат і войска. Ён узбагаціў патрыцыяў, сенатараў, архірэяў, іерэяў, манахаў, ваенных і жабракоў як у сталіцы, так і ў правінцыях, так што скарбы, сабраныя імператарам Нікіфарам, былі растрачаны за некалькі дзён.
Зноскі
- ↑ Феафан. Хранаграфія. 803—805.
Літаратура
- Михаил, византийские императоры // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Феафан. Хранаграфія: у кн. Летапіс візантыйца Феафана ад Дыяклетыяна да цароў Міхаіла і сына яго Феафілакта, М. 1884
- Treadgold, W. A History of the Byzantine State and Society, Stanford University Press; 1 edition (November 1, 1997)
- Gregory, T., A History of Byzantium (Blackwell History of the Ancient World), Wiley-Blackwell (March 11, 2005)