Архіепіскап Міхаіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Царква | Руская праваслаўная царква | ||||||
Папярэднік | Антоній (Зубко) | ||||||
Пераемнік | Аляксандр (Дабрынін) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоній (Зубко) | ||||||
Пераемнік | Ігнацій (Жалязоўскі) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аўрамій (Лецыда) | ||||||
Пераемнік | Панцеляймон (Ражноўскі) | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар багаслоўя[d] | ||||||
Дзейнасць | святар | ||||||
Месца працы | |||||||
Імя пры нараджэнні | Міхаіл Аляксеевіч Галубовіч | ||||||
Нараджэнне |
8 (20) лістапада 1803 |
||||||
Смерць |
6 (18) сакавіка 1881 (77 гадоў) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Епіскапская хіратонія | 8 верасня 1839 | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаі́л (свецкае імя Міхаіл Аляксеевіч Галубовіч; 1800, Літоўская губерня — 18 сакавіка 1881) — уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч. Доктар багаслоўя і царкоўнага права.
Біяграфія
Скончыў Віленскую галоўную семінарыю. З 1828 выкладаў у Літоўскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах, потым служыў у Літоўскай уніяцкай духоўнай кансісторыі, быў архімандрытам Быценскага кляштара базыльян.
На Полацкім царкоўным саборы 1839 г. разам з іншым вышэйшым духавенствам падпісаў Саборны акт аб скасаванні Берасцейскай уніі 1596 г. і далучэнні ўніяцкай царквы да праваслаўя.
З 1839 г. вікарны епіскап пінскі (з 1840 г. брэсцкі), з 1848 г. епіскап, у 1853—68 гг. архіепіскап мінскі.
У 1860-х гг. царскі ўрад, у мэтах распалячвання касцёла, стаў ініцыяваць магчымасці пераводу яго на рускую мову, група каталіцкіх святароў з Віцебшчыны звярнулася з просьбай аб дазволе перакладу на беларускую мову казанняў, але такі дазвол не быў атрыманы. У сувязі з гэтым сваю пазіцыю агучыў епіскап Галубовіч[1]:
… за часоў паншчыны ў мову беларускую закралася многа слоў і выражэнняў польскіх, дык, хто заруча, што ксяндзы будуць гаварыць па-беларуску, а пакрысе будуць адначасна падтрымліваць мову польскую ў касцёле… Маю гістарычную падставу адносіцца з падазрэннем да просьбы лацінскіх ксяндзоў ператлумачыць на мову беларускія казанні. Езуіты, асеўшы ў гэтым краі, спярша вучыліся мовы народнай і з ёй зводзілі праваслаўных. |
Аўтар перакладу на польскую мову праваслаўнага катэхізіса для былых уніяцкіх святароў, якія не ведалі або дрэнна ведалі рускую мову.
У сваім «Дыярыушы» апісаў свае пастарскія наведванні цэркваў Беларусі, у тым ліку цэркваў у Станькаве, Койданаве, Віцкаўшчыне, Вязані, сустрэчы з графамі Чапскімі, панамі Багдашэўскімі і інш.
Памёр 18 сакавіка 1881 года. Пахаваны, згодна з яго завяшчаннем, пад алтаром Яўленскай царквы Жыровіцкага манастыра[2][3].
На працягу свайго жыцця Міхаіл Галубовіч сабраў багатую калекцыю карцін, якую пасля сваёй смерці адпісаў заснаванаму ім жаночаму вучылішчу ў Жыровіцах[2][4]. У Жыровіцах захаваўся драўляны дом, у якім ён жыў.
Зноскі
- ↑ Трацяк, І. І. Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай ідэнтыфікацыі : манагр.. — Гродна: ГрДУ, 2013. — С. 86. — 267 с. — ISBN 978-985-515-654-4.
- 1 2 ЖИРОВИЧИ: ПАМЯТНИКИ И ПАМЯТНЫЕ МЕСТА, СВЯЗАННЫЕ С ИМЕНЕМ МИТРОПОЛИТА ИОСИФА (СЕМАШКО)
- ↑ Муравьев Андрей Николаевич // Энциклопедический словарь / сост. Ф. А. Брокгауз, И. А. Ефрон. — Санкт-Петербург : Типография И. А. Ефрона, 1897. — Т. 20 (Московский университет — Наказания исправительные). — IV+480 с.: илл.
- ↑ Z. Григорий Демьянович Сероцинский, б[ывший] инспектор Жировичского духовного училища (некролог) // Литовские епархиальные ведомости. — 1892. — № 1 (неофициальный отдел). — С. 7-10.
Літаратура
- Міхаіл (у свеце Галубовіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. С. 479—480.
- Міхаіл (у свеце Галубовіч) // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1999. С. 213.
- Кісялёў Г. Дыярыуш Міхала Галубовіча // Голас Радзімы. Мінск. 29 кастрычніка; 5 лістапада 1998.