Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў
Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
28 сакавіка 2000 10 чэрвеня 2009
Папярэднік Уладзімір Ярмошын
Пераемнік Мікалай Ладуцька
Старшыня Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта
чэрвень 1997 сакавік 2000
Папярэднік Валерый Захарчанка
Пераемнік Віктар Дзічкоўскі

Нараджэнне 1 верасня 1952(1952-09-01)
Смерць 6 чэрвеня 2010(2010-06-06) (57 гадоў)
Месца пахавання
Нацыянальнасць беларус
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Міхаі́л Я́каўлевіч Па́ўлаў (1 верасня 1952, в. Ордаць, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — 6 чэрвеня 2010, Мінск, Беларусь[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарвыканкама ў 2000—2009 гг.

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут і Акадэмію народнай гаспадаркі пры Урадзе Расійскай Федэрацыі. Меў спецыяльнасці інжынера-механіка па абсталяванні і тэхналогіі зварачнай вытворчасці, вядучага спецыяліста па кіраванні — менеджара вышэйшай кваліфікацыі.

Працоўную дзейнасць пачаў электразваршчыкам у міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Пасля службы ў войску працаваў на Баранавіцкім камбінаце сянажных веж, прайшоў шлях ад электразваршчыка да дырэктара гэтага камбіната. Пасля гэтага на працягу дзесяці гадоў узначальваў калектыў Баранавіцкага завода гандлёвага машынабудавання. З 1997 г. — старшыня Баранавіцкага гарвыканкама. З сакавіка 2000 г. — старшыня Мінскага гарвыканкама, змяніў на гэтай пасадзе будучага прэм'ер-міністра Уладзіміра Ярмошына. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000, 2004).

6 красавіка 2009 года Міхаіл Паўлаў быў шпіталізаваны ў 5-ю клінічную лякарню Мінска. 7 красавіка яму была зробленая аперацыя па выдаленні пухліны галаўнога мозгу. Аперацыю рабіў прафесар Арнольд Сеяновіч, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рэабілітацыю былы мер Мінска прайшоў у Ізраілі[1]. У верасні ў сувязі з рэцыдывам пухліны Паўлаву была зробленая паўторная аперацыя. 6 чэрвеня 2010 года Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў па прычыне працяглай хваробы памёр.

Узнагароды

Ушанаванне памяці

1 верасня 2012 года ў Маскоўскім раёне Мінска быў урачыста адкрыты Парк імя Міхаіла Паўлава.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.