Міхаіл Барздыка
Імя пры нараджэнні Міхаіл Фёдаравіч Барздыка
Дата нараджэння 14 студзеня 1944(1944-01-14) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр графіка
Вучоба

Міхаіл Фёдаравіч Барздыка (нар. 14 студзеня 1944, в. Шклянцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі графік.

Скончыў Мінскі мастацкі інстытут (1973), выкладаў у ім. 3 1975 года супрацоўнічаў з беларускімі выдавецтвамі. Творчасць адметная спалучэннем філасофскага разумення жыцця і лірычнай інтэрпрэтацыі (дыптых «Воблакі і камяні», 1988; «Метамарфозы», 1992; «Варыяцыі на тэму восені», 1994; «Падабенства», 1995, і інш.). Яго творы адзначаныя сярэбраным медалем на 22-м міжнародным са­лоне ў Бельгіі (1992) і залатым медалем Еўрапейскай AM [акадэміі мастацтваў] (1993). Многія творы прысвечаны Плешчаніцам і Лагойскаму раёну.

1979—1989 — стварэнне і існаванне творчай незалежнай суполкі трох мастакоў «БУКУБ»: Мікола Бушчык (Бу), Анатоль Кузняцоў (Ку) і Міхаіл Барздыка (Б).

У 2001 годзе праілюстрыраваў выданне кнігі «Сымон-музыка» Я. Коласа[1].

Зноскі

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. — С. 341—342
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.