Міхаіл Фаміч Букштыновіч | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 6 верасня 1892 | ||||||||||||
Месца нараджэння | |||||||||||||
Дата смерці | 28 чэрвеня 1950 (57 гадоў) | ||||||||||||
Месца смерці | |||||||||||||
Месца пахавання | |||||||||||||
Альма-матар | |||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||
Прыналежнасць |
![]() |
||||||||||||
Род войскаў | пяхота | ||||||||||||
Гады службы |
![]() ![]() |
||||||||||||
Званне |
![]() Генерал-лейтэнант |
||||||||||||
Камандаваў |
100-ы стралковы корпус, 19-ы гвардзейскі стралковы корпус, штаб 3-й ударнай арміі |
||||||||||||
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна | ||||||||||||
Узнагароды і званні |
|
Міхаіл Фаміч Букштыновіч (6 верасня 1892, в. Жамойдзь Віленская губерня, Расійская імперыя[1] — 28 чэрвеня 1950, Масква) — савецкі военачальнік, начальнік штаба 3-й ударнай арміі, генерал-лейтэнант[2].
Біяграфія
Беларус. У 1912 годзе паспяхова скончыў Віленскае камерцыйнае вучылішча.
За час Першай сусветнай вайны прайшоў шлях ад радавога да паручніка — камандзіра роты. За заслугі ў баях двойчы ўзнагароджаны.
У лістападзе 1917-га ўзначаліў Кастрамскі чырвонагвардзейскі атрад. У студзені 1919 года назначаны камандзірам 222-га інтэрнацыянальнага палка. У 1920 камандзір асобнай Туркестанскай брыгады Чырвоных камунараў. У 1921 — камендант крэпасці Кушка.
У 1924 годзе скончыў Вышэйшую тактычную стралковую школу. У 1927 — Курсы ўдасканалення вышэйшага кіруючага складу. У 1931 — Курсы пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ. Перад арыштам займае пасаду намесніка начальніка штаба Ленінградскай ваеннай акругі.
У 1938 арыштаваны па абвінавачванні ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці», уключаючы арганізацыю тэрактаў. Падвяргаўся допытам з ужываннем катаванняў, але вінаватым сябе не прызнаў. 28 мая 1939 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі з паразай у правах на 5 гадоў і пазбаўленнем звання.
31 снежня 1942 г. адноўлены ў кадрах РСЧА з прысваеннем звання «палкоўнік» і прызначаны намеснікам камандзіра 357-й стралковай дывізіі[2]. За бліскучае кіраўніцтва войскамі дывізіі ў Вялікалуцкай аперацыі прадстаўлены да ордэна Чырвонага Сцяга. Ордэн не атрымаў, аднак з яго знялі судзімасць, вярнулі ўзнагароды, адабраныя ў 1938 годзе, і павысілі на пасадзе.
З сакавіку 1943 камандзір 28-й стралковай дывізіі.
З 21 лістапада 1943 па 17 лютага 1944 г. — камандзір 100-га стралковага корпуса. З 18 лютага 1944 г. па 12 жніўня 1944 — камандзір 19-га гвардзейскага стралковага корпуса.
З 12 жніўня 1944 начальнік штаба 3-й ударнай арміі. У гэтай пасадзе кіраваў войскамі да канца вайны, у тым ліку і ў Берлінскай наступальнай аперацыі.
Пасля вайны ў Генштабе Узброеных Сіл СССР[2].
Міхаіл Фаміч Букштыновіч памёр 28 чэрвеня 1950 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Узнагароды
- Ордэн Леніна
- 3 Ордэна Чырвонага Сцяга (20.02.1928[3], 19.., 19..)
Зноскі
- ↑ Цяпер Валожынскі раён
- 1 2 3 Букштынович Михаил Фомич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 88. — 737 с.
- ↑ ПРИКАЗ РЕВОЛЮЦИОННОГО ВОЕННОГО СОВЕТА СОЮЗА СОВЕТСКИХ СОЦИАЛИСТИЧЕСКИХ РЕСПУБЛИК по личному составу армии № 101. 23 февраля 1928 года. Москва. — М: Центральная Типография НКВМ, 1928. — С. 36. — 430 экз.
Літаратура
- Семенов Г. Г. Наступает ударная. — М.: Воениздат, 1986.
- Независимая газета от 03.11.2005
- Мариинский краеведческий музей(недаступная спасылка)
- Коллектив авторов. Великая Отечественная: Комкоры. Военный биографический словарь / Под общей редакцией М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2006. — Т. 2. — С. 94—96. — ISBN 5-901679-08-3
- Галицкий К. Н. Годы суровых испытаний. 1941—1944 (записки командарма) — М.: Наука, 1973
- Іофэ І., З ГУЛАГа — на рэйхстаг // Наша гісторыя, № 2, 2018, с. 28 — 31. ISBN 2617—2305